Беларуская федэрацыя Кёкусінкай Будо каратэ

308 Будо каратэ

Эмблема: Круг белага колеру з упісаным унутр сімвалам «канку» чырвонага колеру, на якім размешчаны круг з выявай хвалі блакітнага колеру і літарамі «МФК» белага колеру. Па перыметры вонкавай акружнасці жоўтымі літарамі на чорным фоне размешчана назва федэрацыі.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.10.2003. Нумар рэгістрацыі В-308.