Беларуская грамадская арганізацыя ветэранаў органаў
унутраных спраў і ўнутраных войскаў

В-903

Нагрудны знак «За адданасць у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі» I ступені: Васьміпрамянёвая залацістая зорка, у цэнтры якой размешчаны шчыт, за якім – меч рукаяццю ўверх, на шчыце – адрэзаная галава змяі ўзубчастым крузе. Шчыт обрамлены чырвона-зялёнай стужкай (зверху) і лаўровым вянком (па баках). Калодка прамавугольная, сіняя, з адной чырвонай паласой.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.01.2012. Нумар рэгістрацыі В-903.

В-904

Нагрудны знак «За адданасць у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі» II ступені: Васьміпрамянёвая серабрыстая зорка, у цэнтры якой размешчаны шчыт, за якім – меч рукаяццю ўверх,  на шчыце – адрэзаная галава змяі ўзубчастым крузе.  Шчыт обрамлены чырвона-зялёнай стужкай (зверху) і лаўровым вянком (па баках).  Калодка прамавугольная, сіняя, з дзвюма чырвонымі паласамі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.01.2012. Нумар рэгістрацыі В-904.

В-1395

Нагрудны знак «За адданасць абявязку і прысязе»: Круг з металу залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана выява эмблемы МУС, пад якой – дэвізная стужка, у цэнтры якой – беларускі нацыянальны арнамент. За эмблемай – прамяні. Унізе размешчаны надпіс «ЗА АДДАНАСЦЬ АБАВЯЗКУ І ПРЫСЯЗЕ». На адваротным баку – надпіс «БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАДСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВЕТЭРАНАЎ ОРГАНАЎ УНУТРАНЫХ СПРАЎ І ЎНУТРАНЫХ ВОСКАЎ», пад якім – дубовыя лісты. Прамавугольная калодка абцягнута муаравай стужкай з палоскамі залацістага, чырвонага, сіняга, чырвонага, сіняга, чырвонага, сіняга, чырвонага і залацістага колераў.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2018. Нумар рэгістрацыі В-1395.

В-1396

Нагрудны знак «За ўклад ва ўмацаванне правапарадку»: Круг серабрыстага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема МУС. Пад ёй –  дэвізная стужка, у цэнтры якой размешчаны беларускі нацыянальны арнамент. За эмблемай – стылізаваныя прамяні. Унізе размешчаны надпіс «ЗА ЎКЛАД ВА ЎМАЦАВАННЕ ПРАВАПАРАДКУ». На адваротным баку размешчана назва арганізацыі. Прамавугольная алодка абцягнута муаравай стужкай з шэрымі,чырвонымі і сінімі палосамі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2018. Нумар рэгістрацыі В-1396.