Флаг Ліцэя ім. Элізы Ажэшка: Квадратнае палотнішча, якое абшыта махрамі. Правы бок дыяганальна падзелены на чырвоны і белы сегменты, у цэнтры размешчаны партрэт Э. Ажэшка з назвай ліцэя. На адваротным баку, які падзелены на бела-блакітныя сегменты, размешчаны абраз Маці Божай Кангрэгацкай (Студэнцкай).
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.05.2013. Нумар рэгістрацыі В-997.