Упраўленне ўнутраных спраў
Гродзенскага аблвыканкама

1092

Эмблема: Шматпрамянёвая (васьміканцовая) зорка серабрыстага колеру, на якую накладзены круг, па ўнутраным контуры якога напісана «УПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА», унутры круга – залацісты дубовы вянок і таго ж металу меч вастрыём уніз. 

Зацверджана Загадам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ад 30.09.2014 № 299. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.02.2015. Нумар рэгістрацыі В-1092.

1091

Нагрудны знак «За адзнаку»: Шматпрамянёвая (васьміканцовая) зорка залацістага колеру, на якую накладзены круг, па ўнутраным контуры якога напісана «УПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА», «ЗА АДЗНАКУ». Уенутры круга серабрысты дубовы вянок і таго ж металу меч вастрыём уніз. Зверху размешчаны герб Гродзенскай вобласці. 

Зацверджаны Загадам упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ад 30.09.2014 № 299. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.02.2015. Нумар рэгістрацыі В-1091.