Універсітэт грамадзянскай абароны
Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Рэспублікі Беларусь

1244

Эмблема: Эмблема МНС – ружа вятроў, у цэнтры якой размешчана скульптура «Агняборцы». 

Зацверджана Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 03.11.2016 № 263.  

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.01.2017. Нумар рэгістрацыі В-1244.

227

Сцяг: Чырвонае палотнішча з сіняй аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – беларускі арнамент. На правым баку палотнішча размешчана эмблема МНС, на адваротным – эмблема ўніверсітэта. Сцяг мае махры, шнуры з кутасамі, наверша. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 28.04.2017. Нумар рэгістрацыі А-227.

1428

Нагрудны знак «85 год Універсітэту грамадзянскай абароны МНС Беларусі»: Уяўляе сабой круг дыяметрам 32 мм. На пярэднім баку размешчана стылізаваная ружа вятроў, выкананая ў выглядзе двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі і ўтвараюць васьміканцовую зорку. Верхні чатырохвугольнік накладзены вуглом уверх. Бакі чатырохвугольнікаў уяўлюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі залацістага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоўкай, верхні – з сіняй, абодва з залацістым кантам. У цэнтры ружы вятроў змешчана стылізаваная выява агняборцаў залацістага колеру. Над эмблемай па крузе размешчаны надпіс залацістага колеру «УНІВЕРСІТЭТ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АБАРОНЫ МНС БЕЛАРУСІ», які падзелены кропкай. На адваротным баку нагруднага знака па акружнасці размешчаны беларускі арнамент. У цэнтры круга – надпіс залацістага колеру з датамі «1933» (уверсе) і «2018» (унізе) у два радкі, які падзелены лініяй. Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай памерам 25х27 мм, якая абцягнута шаўковай муаравай стужкай сіняга колеру. Злева і справа ад цэнтра стужкі ў 1 мм размешчаны па дзве чырвоныя палоскі шырынёй 1,5 мм і 1 мм. Унізе калодкі гарызантальна размешчаны беларускі арнамент залацістага колеру. На адваротным баку калодкі маецца штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення. Нагрудны знак вырабляецца з металу залацістага колеру. Усе выявы, надпісы і лічбы – рэльефныя. Краі нагруднага знака аблямаваны борцікам. 

Зацверджаны Загадам МНС ад 22.05.2018 № 178. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.08.2018. Нумар рэгістрацыі В-1428.