Спецыялізаваны ліцэй МУС Рэспублікі Беларусь

1184

Эмблема: Іспанскі шчыт чырвонага колеру з серабрыстай аблямоўкай, на якой напісана назвау навучальнай установы. У цэнтры – сімвал «ззянне», паверх якога – расзгорнутая кніга і калона з надпісам «ЗАКОН». Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком залацістага колеру з перавяззю чырвона-зялёнага колеру ў цэнтры ўнізе. 

Зацверджана Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 25.04.2016 № 104. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2016. Нумар рэгістрацыі В-1184.

1185

Флаг: Прамавугольнае палотнішча, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема ліцэя. 

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 25.04.2016 № 104. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2016. Нумар рэгістрацыі В-1185.

1186

Сцяг: Чырвонае двухбаковае палотнішча, якое абрамлена залацістымі махрамі. У дрэўкавай частцы – беларускі арнамент. На правым баку палотнішча размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і назва міністэрства, на адваротным – эмблема ліцэя, яго назва (унізе) і надпіс «СТАРАННАСЦЬ, ДОБРАСУМЛЕННАСЦЬ, ПАТРЫЯТЫЗМ». Сцяг мае залацістае наверша з пяціканцовай зоркай і шнуры з кутасамі. 

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 25.04.2016 № 104. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2016. Нумар рэгістрацыі В-1186.

1187

Нагрудны знак выпускніка: Эмблема ліцэя, якая абрамлена лаўровым вянком. 

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 25.04.2016 № 104. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2016. Нумар рэгістрацыі В-1187.

1188

Нагрудны знак адзнакі (для кадэтаў) «За адзнаку»: Эмблема ліцэя, якая знізу абрамлена лаўровым вянком. За эмблемай размешчаны меч, рукаяццю ўверх. 

Зацверджаны Загадам Міністра ўнутраных спраў ад 25.04.2016 № 104. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.06.2016. Нумар рэгістрацыі В-1188.

В-1506 Спец. лицей МВД_НЗ

Нагрудный знак адзнакі «За заслугі»: Уяўляе сабой медальён-падвеску у выглядзе эмблемы ліцэя – іспанскі шчыт чырвонага колеру з аблямоўкай і заклёпкамі, у цэнтры якога размешчана эмблема «ззянне», паверх якога – расзгорнутая кніга і калона з надпісам «ЗАКОН». Па аблямоўцы шчыта ў ніжняй частцы размешчаны надпіс «СПЕЦЫЯЛІ3АВАНЫ ЛІЦЭЙ MIHICTЭPCTBA ЎНУТРАННЫХ СПРАЎ» чырвонага колеру.

Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком перавяззю чырвона-зялёнага колеру і накладзены на меч вастрыём уніз, які размешчаны васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы залацістага колеру. На адваротным баку медальёна размешчаны надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ» залацістага колеру. Медальён-падвеска пры дапамозе вушка мацуецца да прамавугольнай калодцы залацістага колеру, на ніжняй планцы якой размешчана лаўровая гірлянда таго ж колеру. На калодцы замацавана стужка чырвонага колеру з аблямоўкай сіняга колеру. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення ў выглядзе гайкі-закруткі.

Памеры знака: вышыня медальёна – 32 мм, шырыня медальёна – 32 мм, вышыня калодкі – 21 мм, шырыня калодкі – 22 мм, шырыня аблямоўкі стужкі – 1,5 мм. 

Зацверджаны Загадам в/а Міністра ўнутраных спраў ад 17.08.2018. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1506.