Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання
на надзвычайныя сітуацыі МНС

В-1524 МЧС_ РЦ упр. и реаг. на чс МЧС_НЗ

Памятны нагрудны знак «20 год Дзяржаўнай установе  «Рэспубліканскі цэнтр кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»: Уяўляе сабой медальён, на якім размешчана міжнародная эмблема службаў выратавання – трохвугольнік сіняга колеру ў крузе аранжавага колеру, якія размешчаны на відазмененай эмблеме МНС Рэспублікі Беларусь – васьміпрамянёвай зорцы, якая ўтворана дзвюма чатырохпрамянёвымі зоркамі сіняга і чырвонага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. Эмблемы абрамлены па крузе беларускім арнаментам серабрыстага колеру і размешчаны на фоне планеты Зямля сіняга колеру з кантынентамі  цёмна-сіняга колеру. Пад эмблемамі размешчаны даты «1999–2019» серабрыстага колеру. За планетай Зямля размешчаны крыж, які ўтвораны прамянямі серабрыстага колеру. Элементы эмблемы пакрыты ювелірнымі эмалямі адпаведных колераў. На адваротным баку медальёна размешчаны надпіс «РЭСПУБЛІКАНСКІ ЦЭНТР  КІРАВАННЯ І РЭАГАВАННЯ  НА  НАДЗВЫЧАЙНЫЯ СІТУАЦЫІ МНС» серабрыстага колеру. Усе выявы, надпісы і лічбы на памятным знаку рыфленыя. На адваротным баку медальёна маецца штыфт з гайкай для мацавання да адзення. Памеры знака: вышыня – 45 мм, шырыня – 45 мм.

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 29.07.2019 № 229.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.10.2019.  Нумар рэгістрацыі В-1524.