Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння

1046 — копия

Эмблема: Ружа вятроў МНС Рэспублікі Беларусь, зверху – сіні роўнабаковы трохвугольнік і тры срэбныя стралы, скіраваныя па крузе.

Зацверджана Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2014 № 80.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.07.2014. Нумар рэгістрацыі В-1046.

839 — копия

Памятны нагрудны знак «20 год Рэспубліканкаму атраду спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь»: Ружа вятроў МНС Рэспублікі Беларусь, у цэнтры якой тры шэрыя стралы вакол сіне-чырвонага кальца. Кампазіцыя абрамлена серабрыстымі зубцамі, унізе –картуш з надпісам «20 ГОД».

Зацверджаны Загадам начальніка атрада ад 06.05.2011 № 80.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2011. Нумар рэгістрацыі В-839.

В-1180

Памятны нагрудны знак «25 год Рэспубліканкаму атраду спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь»: Роўнаканцовы крыж серабрыстага колеру, які ўтвораны сямю стрэлападобнымі прамянямі, якія разыходзяцца ад цэнтра. Крыж размешчаны на круглым вянку з лаўровых і дубовых лістоў залацістага колеру, ніжнюю частку якога перакрывае стужка чырвонага колеру з датамі – «1991» і «2016». У цэнтры крыжа – стылізаваная выява кальца, якое складаецца дзвех сектараў (сіняга і чырвонага колеру), якія выходзяць адзін з аднаго. Кальцо агінаюць тры стралы серабрыстага колеру. Унутры кальца – у крзе аранжавага колеру размешчана выява роўнабаковага трохвугольніка сіняга колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 06.05.2016 № 118.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.05.2016. Нумар рэгістрацыі В-1180.

В-1683 МЧС_НЗ_30 лет РОСН

Нагрудны знак «30 год Рэспубліканскаму атраду спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь»: уяўляе сабой эмблему Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС Рэспублікі Беларусь, якая накладзена на лаўровы вянок залацістага колеру. Паверх ніжняга промня эмблемы размешчаны стылізаваны картуш залацістага колеру з выкананым ciнім колерам у два радкі надпісам «30 ГОД».

3 адваротнага боку знака маецца штыфт з гайкай для мацавання знака да адзення, вакол якога ў два радкі размешчаны надпіс «РЭСПУБЛІКАНСКІ АТРАД СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ» i даты «1991-2021».

Памер знака: 40 х 40 мм.

Заснаваны Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 25.03.2021 № 71.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1683.