Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці

Эмблема: Уяўляе сабой квадрат зялёнага колеру з аблямоўкай белага колеру, які пастаўлены на вугал. У цэнтры квадрата размешчаны аб’яднаныя ў адзіную кампазіцыю літара «І» залацістага колеру і літара «Ў» чырвонага колеру з аблямоўкай жоўтага колеру, на фоне стрэлкі цёмна-зялёнага колеру, якае паказвае накірунак уверх. Квадрат з літарамі размешчаны на прамым роўнаканцовым вырубным крыжы (крыж-«васьмірог») зялёнага колеру з аблямоўкай цёмна-зялёнага колеру. Дапускаецца размешчэнне пад эмблемай поўнай («НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ») або скарочанай («НЦІУ») назвы цэнтра цёмна-зялёнага колеру.
Зацверджана Загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях ад 20.09.2019 № 269.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1515.

Флаг: Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага і адваротнага бакоў якога размешчана эмблема установы. Па ніжнім абрэзе палотнішча размешчаны надпіс «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ» цёмна-зялёнага колеру.
Зацверджаны Загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях ад 20.09.2019 № 269.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1516.

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: Уяўляе сабой падвеску – квадрат зялёнага колеру с аблямоўкай залацістага колеру, які пастаўлены на вугал. У цэнтры квадрата размешчаны аб’яднаныя ў адзіную кампазіцыю літара «І» залацістага колеру і літара «Ў» чырвонага колеру з аблямоўкай жоўтага колеру, на фоне стрэлкі цёмна-зялёнага колеру, якае паказвае накірунак уверх. Квадрат з літарамі размешчаны на прамым роўнаканцовым вырубным крыжы (крыж-«васьмірог») залацістага колеру з аблямоўкай таго ж колеру. На адваротным баку размешчаны надпіс «НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЦЭНТР ІНТЭЛЕКТУАЛЬНАЙ УЛАСНАСЦІ» залацістага колеру. Подвеска-крыж пры дапамозе кальца і вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру, на якой замацавана стужка зялёнага колеру. На верхняй планцы калодкі размешчаны беларускі арнамент залацістага колеру, на ніжняй – надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ» таго ж колеру. На адваротным баку калодкі прадугледжана мацаванне да адзення пры дапамозе шпількі. Памеры знака: вышыня падвескі – 35 мм, шырыня падвескі – 35 мм, вышыня калодкі – 34 мм, шырыня калодкі – 25 мм.
Зацверджаны Загадам Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях ад 20.09.2019 № 269.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1517.