Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

744

Вялікая эмблема: Варажскі шчыт: верхняе чырвонае мураванае поле з княжацкай каронай, у чорнай перевязі дзве пары залатых і срэбных ражкоў, ніжняе срэбнае поле з зубрам натуральнага колеру. Наверша і падножжа – дуб, шчытатрымальнікі – высакародны алень і зубр.

Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара 06.04.2009 № 54-п.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры       08.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-744.

745

Малая эмблема: Варажскі шчыт, верхнім чырвоным мураваным полі з зубцамі размешчана княжацкая карона, у чорнай перевязі дзве пары залатых і срэбных ражкоў, у ніжнім срэбным –зубр натуральнага колеру.

Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара 06.04.2009 № 54-п.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-745.

746

Флаг: Белае прамавугольнае палотнішча, у дрэкавай і вольнай частках якога – кліны зялёнага колеру, у цэнтры – эмблема Белавежскай пушчы.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара 06.04.2009 № 54-п.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-746.

869

Нагрудны знак «Белавежская пушча»: Варажскі шчыт з зубчастым верхнім краем, левай чорнай перавяззю з дзвюма парамі паляўнічых срэбных і залатых ражкоў. У верхняй частцы ў мураваным полі – княжацкая карона, у ніжнім срэбным – залаты зубр. Знак падтрымліваецца зялёнай дэвізнай стужкай з надпісам «БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА» і абрамлены залатым дубовым вянком.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара 06.04.2009 № 54-п.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.10.2011. Нумар рэгістрацыі B-869.