Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы
цэнтр «Зубраня»

В-1510 Зубренок_Э

Эмблема: Уяўляе сабой сіні круг з аблямоўкай зялёнага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява полымя вогнішча чырвонага колеру, якая на 1/8 сваёй вышыні выходзіць за межы круга эмблемы ў верхняй яе частцы. Сіні круг (сімвалізуе гладзь возера Нарач), зялёная аблямоўка (сімвалізуе сасновы лес на тэрыторыі ўстановы) і стылізаваная выява вогнішча маюць жоўты шляк. Выява полымя вогнішча размешчана на пяці гарызантальных лініях жоўтага колеру (сімвалізуюць нотны стан). Пад выявай пяці гарызантальных ліній у ніжняй частцы сіняга круга па перыметры размешчаны надпіс «ЗУБРЕНОК» белага колеру. 

Зацверджана Загадам дырэктара ад 24.06.2019 № 142.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1510.

В-1511 Зубренок_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча белага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема установы. Суадносіны шырыні флага да даўжыні – 1:2. Суадносіны шырыні флага да даўжыні флагштока 1:3.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 24.06.2019 № 142.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1511.

В-1512_Зубренок НЗ_Почетный друг

Нагрудны знак адзнакі «Почетный друг»: Уяўляе сабой ромб залатога колеру з авальнымі бакамі, які складаецца з гранёных прамянёў. У ромб упісаны сіні круг з аблямоўкай зялёнага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява полымя вогнішча чырвонага колеру, якая на 1/8 сваёй вышыні выходзіць за межы круга эмблемы ў верхняй яе частцы. Сіні круг, зялёная аблямоўка і стылізаваная выява вогнішча маюць шляк залацістага колеру. Выява полымя вогнішча размешчана на пяці гарызантальных лініях залацістага колеру. Пад выявай пяці гарызантальных ліній у ніжняй частцы сіняга круга па перыметры размешчаны надпіс «ЗУБРЕНОК» залацістага колеру. Па перыметры зялёнай аблямоўкі ў ніжняй яе частцы размешчаны надпіс – «ПОЧЕТНЫЙ ДРУГ» залацістага колеру. На адваротным баку знака ў цэнтры размешчаны круг залацістага колеру з залатой акантоўкай. У верхнім вуглу ромба – шпілька, пры дапамозе якой нагрудны знак мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру. На калодцы замацавана чырвона-бела-зялёная стужка. Суадносіны колераў на стужцы: чырвоны – 8 мм, белы – 2 мм, зялёны – 6 мм (размешчаны зверху ўніз). Знак мацуецца да адзення з дапамогай шпількі. Памер знака: бок ромба – 30 мм, дыяметр круга – 30 мм, вышыня калодкі – 25 мм, шырыня калодкі – 35 мм.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 24.06.2019 № 142.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1512.

В-1513_Зубренок_НЗ_Юный лидер

Нагрудны знак адзнакі «Юный лидер»: Уяўляе сабой сіні круг з аблямоўкай зялёнага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява полымя вогнішча чырвонага колеру, якая на 1/8 сваёй вышыні выходзіць за межы круга эмблемы ў верхняй яе частцы. Сіні круг, зялёная аблямоўка і стылізаваная выява вогнішча маюць шляк залацістага колеру. Выява полымя вогнішча размешчана на пяці гарызантальных лініях залацістага колеру. Пад выявай пяці гарызантальных ліній у ніжняй частцы сіняга круга па перыметры размешчаны надпіс «ЗУБРЕНОК» залацістага колеру. Адваротны бок значка мае гладкую паверхню. Значок  мацуецца да адзення пры дапамозе шрубу з гайкай. Памеры значка 20х23 мм.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 24.06.2019 № 142.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1513.