Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Рэспублікі Беларусь

1416

Памятны нагрудны знак «Вялікі тэатр Беларусі. 85 год»: Уяўляе сабой круг залацістага колеру дыяметрам 32 мм. На пярэднім баку нагруднага знака размешчаны круглы медальён, які ўтвораны прамянямі, якія радыяльна разыходзяцца ад цэнтра. У цэнтры – выява будынка Вялікага тэатра Беларусі залацістага колеру, у ніжняй частцы размешчана лічба «85» залацістага колеру. Вакол медальёна размешчаны надпісы: у верхняй частцы – «ВЯЛІКІ ТЭАТР БЕЛАРУСІ», у ніжняй – «БОЛЬШОЙ ТЕАТР БЕЛАРУСИ». Надпісы выкананы залацістым колерам на фоне бардовай эмалі. Па акружнасці нагрудны знак аблямаваны борцікам. На адваротным баку нагруднага знака – тэкстураваная паверхня. Нагрудны знак з дапамогай вушка і кальца злучаецца з вертыкальнай прамавугольнай калодкай залацістага колеру вышынёй 21 мм і шырынёй 27 мм, якая абцягнута стужкай бардовага колеру шырынёй 23 мм. Нагрудны знак мацуецца да адзення з дапамогай шпількі.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара 13.10.2016 № 373.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 29.05.2018. Нумар рэгістрацыі В-1416.