Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання
законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры
Рэспублікі Беларусь

1212

Эмблема: Чырвоны шчыт, які абрамлены залацістай аблямоўкай з заклёпкамі. У цэнтры разгорнутая кніга, на якую накладзена калона, зверху якой – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і надпіс «ЗАКОН». Унізе шчыта лаўровая галінка, на стужцы зялёнага колеру – назва арганізацыі. За шчытом – залатыя перакрыжаваныя мячы вастрыём уніз. 

Зацверджана Загадам дырэктара ДУ ад 04.05.2016 № 1-ОД. 

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.11.2016. Нумар рэгістрацыі В-1212.

1213

Флаг: Прамавугольнае чырвонае палотнішча, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема Цэнтра.

Зацверджаны Загадам дырэктара ДУ ад 04.05.2016 № 1-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.11.2016. Нумар рэгістрацыі В-1213.

1214

Нагрудны знак адзнакі «За значны ўклад у дзейнасць НПЦ Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь»: У крузе залацістага металу – эмблема Цэнтра, якая абрамлена лаўровым вянком. Калодка прамавугольная, чырвоная з зялёнымі палоскамі: дзве вузкія пасярэдзіне і па адной па краях.

Зацверджаны Загадам дырэктара ДУ ад 04.05.2016 № 1-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.11.2016. Нумар рэгістрацыі В-1214.