Мінскае абласное кадэцкае вучылішча

913

Геральдычны знак-эмблема: Шматпрамянёвая залацістая зорка, на якой размешчаны герб Мінскай вобласці, за ім – пяро і шпага, унізе – чырвоная стужка с назвай вучылішча, па баках – лаўровы вянок.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 30.01.2012 № 14.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.02.2012. Нумар рэгістрацыі В-913.

914

Флаг: Чырвонае прамавугольнае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема вучылішча.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 30.01.2012 № 14.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.02.2012. Нумар рэгістрацыі В-914.

915

Сцяг: Чырвонае квадратнае палотнішча з сінім кавалерскім крыжам, які мае жоўты кант. У цэнтры правага боку палотнішча размешчаны герб Мінскай вобласці, на адваротным баку – эмблема вучылішча.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 30.01.2012 № 14.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 02.02.2012. Нумар рэгістрацыі В-915.

В-1736

Нагрудны знак аб заканчэнні: уяўляе сабой герб Мінскай вобласці, накладзены на перакрыжаваныя пяро і шпагу залацістага колеру, ніжэй за якія размешчаны крылатыя коні залацістага колеру. За канямі ў верхняй частцы эмблемы размешчана «ззянне» ў выглядзе прамянёў залацістага колеру, якія разбягаюцца, а ў ніжняй частцы – лаўровыя гірлянды залацістага колеру, на якіх размешчана стужка чырвонага колеру з абрэвіятурай «МАКВ» залацістага колеру.

На адваротным баку знака наносіцца нумар. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе закруткі.

Аснова знака (герб Мінскай вобласці) сімвалізуе заснавальніка вучылішча – Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Пяро і шпага –традыцыйныя атрыбуты, а пазней і сімвалы шляхецкіх і кадэцкіх карпусоў на Белай Русі. Эмблема «ззянее» – традыцыйны элемент сімволікі навучальных устаноў, у тым ліку і кадэцкіх карпусоў. Крылаты конь з’яўляецца элементам афіцыйнага геральдычнага сімвала – герба г. Слуцка і Слуцкага раёна, яго выявы падкрэсліваюць месца дыслакацыі вучылішча і даніну памяці гораду з выбітнай шматвяковай гісторыяй. Лаўровыя гірлянды паказваюць на сферу адукацыі, навукі, творчасці, а таксама сімвалізуюць слаўныя традыцыі кадэцкага руху, дастойны ўклад вучылішча ў забеспячэнне нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Памеры знака: вышыня – 40 мм, шырыня – 38 мм.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча ад 30.01.2012 № 14.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1736.

В-1758
В-1759
В-1760

Нагрудны знак адзнакі «За выдатныя поспехі» I, II і III ступеняў: уяўляе сабой герб Мінскай вобласці, накладзены на перакрыжаваныя пяро і шпагу, за якімі ў верхняй частцы размешчана эмблема «ззянне» ў выглядзе прамянёў, якія разыходзяцца. Эмблема размешчана на крыжы, які ўтвораны кадэцкімі пагонамі з аблямоўкай і гузікамі.

У ніжняй частцы размешчана дэвізная стыжка з надпісам «ЗА ВЫДАТНЫЯ ПОСПЕХІ». Пад стужкай размешчана рымская лічба, якая паказвае ступень знака (I, II і III ). У вуглах крыжа размешчаны крылатыя кони залацистага колеру на круглай зубчастай разетцы. У залежнасці ад ступені знака яго металічныя элементы маюць залацісты, серабрысты ці бронзавы колеры.

Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зацверджаны загадам Дырэктара Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча ад 30.01.2012 № 14.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумары рэгістрацыі В-1758, В-1759, В-1760.