Мінскі метрапалітэн

1262

Эмблема: Круг цёмна-сіняга колеру з аблямоўкай залацістага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява чыгуначнага кола з вобадам залацістага колеру і калодкай сіняга колеру. У цэнтры калодкі – літара «М» чырвонага колеру з падвойнай аблямоўкай залацістага і чырвонага колеру. Кола накладзена на крылы залацістага колеру. На сіняй аблямоўцы размешчаны надпіс залацістымі літарамі «МІНСКІ МЕТРАПАЛІТЭН».

Зацверджана Загадам дырэктара ад 20.01.2017 № 53.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2017. Нумар рэгістрацыі В-1262.

1263

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема Мінскага метрапалітэна.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 20.01.2017 № 53.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2017. Нумар рэгістрацыі В-1263.

1264

Сцяг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру з навершам, махрамі і шнурамі з кутасамі. На правым баку палотнішча размешчана эмблема Мінскага метрапалітэна, на адваротным баку – у залытым крузе, у цэнтры на блакітным полі – рухаючыйся электрацягнік. Кампазіцыя абрамлена лаўровым вянком.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 20.01.2017 № 53.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2017. Нумар рэгістрацыі В-1264.

1265

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»: Авал цёмна-сіняга колеру, які абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру, на якім размешчана арка залацістага колеру с надпісам «МІНСКІ МЕТРАПАЛІТЭН» сіняга колеру. У цэнтры аркі – стылізаваная выява цягніка залацістага колеру, які выходзіць з тунэля, ніжэй – выява чыгуначнага кола з вобадам залацістага колеру і калодкай сіняга колеру.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 20.01.2017 № 53.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.03.2017. Нумар рэгістрацыі В-1265.