Мінская ваенная камендатура

751

Нагрудны знак «90 год. Мінская ваенная камендатура»: Абрамлены срэбрам фігурны шчыт чырвонага колеру, на якім размешчаны надпіс «90 год». За шчытом –  два скрыжаваныя мячы і фасцыі. Кампазіцыя абрамлена вянком з дубовых і лаўровых лістоў. Унізе на чырвона-зялёнай стужцы размешчаны надпіс «МІНСКАЯ ВАЕННАЯ КАМЕНДАТУРА».

Зацверджаны Загадам Міністра абароны ад 15.01.2009 № 33.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.05.2009. Нумар рэгістрацыі В-751.