Ліцэй пры Гомельскім інжынерным
інстытуце МНС Рэспублікі Беларусь

1057

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі. Чатырохвугольнікі ўтвараюць васьміканцовую зорку, прычым вepxні накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольнікаў ўяуляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоукай, верхні – з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры эмблемы размешчана разгорнутая кніга белага (серабрыстага) колеру.

Зацверджана Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 01.09.2016 № 205.
Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.02.2022.  Нумар рэгістрацыі В-1752.

846

Нагрудны знак: Разгорнутая кніга з факелам, які гарыць пасярэдзіне, зверху – эмблема МНС Рэспублікі Беларусь, унізе – абрэвіятура «МНС». Кампазіцыя абрамлена лаўровым вянком.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.06.2011. Нумар рэгістрацыі В-846.

1166

Нагрудны знак аб заканчэнні ліцэя: На васьміпрамянёвай зорца серабрыстага металу размешчана эмблема МНС. Кампазіцыя абрамлена лаўровым вянком. Унізе на картушы чырвонага колеру залатымі літарамі напісана «СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫ ЛІЦЭЙ».

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 25.02.2016 № 45.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 11.03.2016. Нумар рэгістрацыі В-1166.