Камандна-інжынерны інстытут МНС Рэспублікі Беларусь

1054

Эмблема: Ружа вятроў МНС Рэспублікі Беларусь, у цэнтры факел, перакрыжаваныя молат і штангенцыркуль з накладзенай зверху разгорнутай кнігай.

Зацверджана Загадам МНС ад 10.04.2014 № 80.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.07.2014. Нумар рэгістрацыі В-1054.

712

Нагрудны знак «75 год Камандна-інжынернаму інстытуту МНС Рэспублікі Беларусь»: Стылізаваная васьміканцовая зорка, у цэнтры круг, на якім размешчана скульптура агняборцаў, зверху – надпіс «КІI МНС», унізе – даты «1933–2008, ніжэй – лічба «75».

Зацверджаны Загадам начальніка ад 22.08.2008 № 80.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.11.2008. Нумар рэгістрацыі В-712.

1010

Нагрудны знак «80 год Камандна-інжынернаму інстытуту МНС Рэспублікі Беларусь»: У геральдычным знаку-эмблеме МНС Рэспублікі Беларусь – васьміканцовай чырвона-сіняй зорцы са срэбнай падложкай у выглядзе рыфленай ружы – размешчана скульптурная кампазіцыя «Агняборцы», па крузе надпіс – назва інстытута.

Зацверджаны Загадам начальніка ад 17.06.2013 № 93.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 04.11.2013. Нумар рэгістрацыі В-1010.