Дзяржаўная фельд’егерская служба Рэспублікі Беларусь
пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі

740

Геральдычны знак-эмблема: На васьміканцовай срэбнай зорцы размешчаны блакітны шчыт, абрамлены срэбрам з залатымі заклёпкамі. Ззаду – меч вастрыём уніз. Шчыт абрамлены залатым вянком, унізе – надпіс прыналежнасці. На шчыце зямны шар з выявай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і паштовы ражок.

Зацверджаны Загадам начальніка ДФС ад 17.03.2009 № 20.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.03.2009. Нумар рэгістрацыі В-740.

791

Нагрудны знак «За адзнаку»: Сіні шчыт са срэбнай аблямоўкай з выявай зямнога шара з паралелямі і мерыдыянамі і  контурам Рэспублікі Беларусь, а таксама залатым паштовым ражком. Шчыт, які абвіты лаўрова дубовым вянком, накладзены на накладзены на срэбны меч. Унізе – чырвоная стужка з надпісам «ЗА АДЗНАКУ».

Зацверджаны Загадам  в.а.  падпалкоўніка ўнутранай службы ад 27.07.2009 № 46.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.02.2010. Нумар рэгістрацыі В-791.

В-1744

Нагрудны знак «30 год Дзяржаўнай фкльд’егерскай службе Рэспублікі Беларусь» Дзяржаўнай фельд’егерскай службы пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі: уяўляе сабой круг залацістага колеры дыяметрам 30 мм. У цэнтры пярэдняга боку нагруднага знака (аверс) размешчаны аб’ёмны геральдычны знак – эмблема Дзяржаўнай фельд’егерскай службы Рэспублікі Беларусь пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Васьміканцовая зорка знака – эмблемы мае серабрысты колер. На зорку лязом уніз накладзены меч залацістага колеру, паверх мяча размешчаны іспанскі шчыт з двума выразамі ў верхняй частцы. Шчыт пакрыты эмаллю сіняга колеру, мае аблямоўку серабрыстага колеру і заклёпкі залацістага колеру. Шчыт абрамлены лаўрова-дубовым вянком залацістага колеру. У цэнтры шчыта размешчана планета, пакрытая эмаллю сіняга колеру, з мерыдыянамі і паралелямі залацістага колеру. На планеце размешчаны паштовы ражок залацістага колеру, у цэнтры вітка якога – выява тэрыторыі Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру з контурам чырвонага колеру. Па акружнасці, на шырокім борціку залацістага колеру, размешчаны надпісы «Дзяржаўная фельд’егерская служба Рэспублікі Беларусь» і «30 год», якія заліты эмаллю сіняга колеру.

На адваротным баку нагруднага знака (рэверс) у ніжняй частцы размешчаны даты «1992-2022» з лаўровымі галінкамі залацістага колеру.

Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай залацістага колеру памерам 30,9х28,8 мм, якая абцягнута стужкай сіняга колеру. Левая палова стужкі падзелена на 3 роўныя часткі – сіняга, чырвонага, зялёнага колераў. На адваротным баку калодкі маецца мацаванне – шпілька.

Зацверджаны Загадам начальніка ДФС ад 08.07.2021 № 60. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.01.2022. Нумар рэгістрацыі В-1744.