Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж

В-1580 Витебск.гос.тех.колледж_Э

Эмблема: уяўляе сабой іспанскі шчыт з зялёна-чырвоным полем, на якім размешчана белая калона з жоўтымі каннелюрамі, капітэллю, разгорнутай кнігай з выявай чырвоных зубчастых колаў на зялёным вале і зялёнага парастка.

Зубчастыя колы (шасцяронкі) сімвалізуюць тэхніку, бо з’яўляюцца неад’емнай часткай любога механічнага станка, прыбора, машыны. Сімвал прамысловасці, тэхнічнага і навуковага прагрэсу, індустрыялізацыі, мадэрнізацыі.

Кніга — эмблема асветы, ведаў, адукацыі. Разгорнутая кніга сімвалізуе мудрасць, высакароднасць, шчодрасць, культуру, розум.

Калона (слуп) — сімвал апоры, асновы любога будынка. Сімвалізуе моц, непахіснасць, стабільнасць, устойлівасць, даўгавечнасць.

Капітэль сімвалізуе духоўнае багацце, культуру, архітэктуру і гісторыю. Спіраль на капітэлі — сімвал часу і вялікай стваральнай жыццёвай сілы.

Каннелюры (палосы, якія ідуць уверх па калоне) сімвалізуюць рух у будучыню, які базуецца на гісторыі і пераемнасці.

Парастак сімвалізуе жыццёвую сілу, імкненне да росту, развіццю і святла.

На эмблеме пераважаюць 4 колеры: чырвоны, жоўты, зялёны, белы. Чырвоны — колер актыўнасці, дынамічнасці, сілы, бадзёрасці, руху наперад, энергічнасці. Ён азначае прадвызначэнне лёсу і перамогу.

Жоўты (залаты) — колер сонца, славы, радасці. Сімвалізуе рух, веліч, павагу, багацце, дабрабыт.

Зялёны — колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру, гэта колер прыроды і лясоў, якія здаўна займалі асноўную частку тэрыторыі нашай краіны.

Белы — сімвал чысціні, шчырасці, высакароднасці, чыстасардэчнасці, шчырасці, мудрасці, прымірэння.

Зацверджана Загадам дырэктара ад 16.05.2016 № 202.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.06.2020. Нумар рэгістрацыі В-1580.