Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча

874

Геральдычны знак-эмблема: Герб Брэсцкай вобласці накладзены на шматпрамянёвую залацістую зорку,  на якой размешчаны перакрыжаваныя шаблі, унізе – чырвоная стужка з назвай вучылішча і лаўровы вянок.

Зацверджана Загадам дырэктара ад  06.09.2011 № 35.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-874.

876

Флаг: Прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з чырвонай паласой ўнізе, у цэнтры – геральдычны знак-эмблема вучылішча.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 06.09.2011 № 35.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-876.

875

Сцяг: Сцяг дзяржаўнай установы агульнай сярэдняй адукацыі «Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча» (далей – Сцяг) складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, сцягавай стужкі, шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга квадратнае, 155×155 см, вырабляецца з шаўковай тканіны і па краях трох бакоў абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі. Палотнішча Сцяга ўяўляе сабой кавалерскі крыж чырвонага колеру, з аблямоўкай жоўтага колеру. Вуглы крыжа сіняга колеру. На правым баку палотнішча сцяга ў цэнтры размешчана выява герба Брэсцкай вобласці. На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчаны геральдычны знак-эмблема вучылішча. Дрэўка сцяга драўлянае, кругчага сячэння, дыяметрам 4 см, даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам і мае на ніжнім канцы падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, унутры якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур – аздабленне сцяга. Даўжыня шнура 200 см. Шнур Сцяга кручаны, вырабляецца з залацістага шоўку. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 06.09.2011 № 35.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры      25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-875.

879

Знакі адзнакі: На лаўровы вянок накладзены прамы крыж у выглядзе пагонаў, зверху – геральдычны знак-эмблема вучылішча.

Зацверджаны Загадам дырэктара ад 06.09.2011 № 35.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.10.2011. Нумар рэгістрацыі В-879.

В-1741

Нагрудны знак аб заканчэнні: уяўляе сабой герб Брэсцкай вобласці, накладзены на перакрыжаваныя шаблі залацістага колеру. У верхняй частцы – эмблема «ззянне» ў выглядзе прамянёў залацістага колеру, якія разыходзяцца, у ніжняй частцы – стужка чырвонага колеру з абрэвіятурай «БАКВ» залацістага колеру.

На адваротным баку знака наносіцца яго парадкавы нумар. Знак мацуецца да адзення пры дапамозе гайкі-закруткі.

Аснова знака (герб Брэсцкай вобласці) сімвалізуе заснавальніка вучылішча – Брэски абласны выканаўчы камітэт. Выява герба падкрэслівае месца дыслакацыі вучылішча. Шаблі – традыцыйныя атрыбуты воінскай сімволікі. Эмблема «ззянне» – элемент сімволікі навучальных устаноў, у тым ліку і кадэцкіх карпусоў.
Лаўровыя гірлянды показваюць на сферу адукацыі, навукі, творчасці, а таксама сівалізуюць слаўныя традыцыі кадэцкага руху, дастойны ўнёсак вучылішча ў забеспячэнне нацыянальнай бяспекі дзяржавы.
Памеры знака: вышыня – 40 мм, шырыня – 38 мм.

Зацверджаны Загадам дырэктара вучылішча. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1741.

В-1761
В-1762
В-1763

Нагрудны знак адзнакі «За выдатныя поспехі» I, II і III ступеняў: уяўляе сабой герб Брэсцкай вобласці, накладзены на мячы, за якімі ў верхняй частцы размешчана эмблема «ззянне» ў выглядзе прамянёў, якія разыходзяцца. Эмблема размешчана на крыжы, які ўтвораны кадэцкімі пагонамі з аблямоўкай і гузікамі.

У ніжняй частцы размешчана дэвізная стыжка з надпісам «ЗА ВЫДАТНЫЯ ПОСПЕХІ». Пад стужкай размешчана рымская лічба, якая паказвае ступень знака (I, II і III )

У залежнасці ад ступені знака яго металічныя элементы маюць залацісты, серабрысты ці бронзавы колеры.

Памеры знака: вышыня – 44 мм, шырыня – 44 мм.

Зацверджаны загадам упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 25.01.2012 № 49.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2022. Нумары рэгістрацыі В-1761, В-1762, В-1763.