Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт

807

Эмблема: Барочны шчыт блакітнага колеру, які завяршаецца стылізаванай трохзубцовай вежай, на якой размешчана белая галінка лаўра, унізе надпіс «БРДТУ».

Зацверджана Загадам рэктара ўніверсітэта ад 30.06.2010 № 139.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.08.2010. Нумар рэгістрацыі В-807.

808

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку – эмблема БРДТУ.

Зацверджаны Загадам рэктара ўніверсітэта ад 30.06.2010 № 139.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.08.2010. Нумар рэгістрацыі В-808.