Беларуска-Расійскі ўніверсітэт

491

Эмблема: У блакітным французскім шчыце размешчаны залаты порцік з шасцю калонамі карынфскага стылю, які завяршаецца атыкам. У цэнтры атыка – кветка з пяці пялёсткаў чырвонага, зялёнага, срэбнага, блакітнага і чырвонага колераў.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2005. Нумар рэгістрацыі В-491.

492

Флаг: У блакітным прамавугольным палотнішчы размешчана эмблема ўніверсітэта.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2005. Нумар рэгістрацыі В-492.