Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт

632

Эмблема: У французскім шчыце блакітнага колеру размешчаны жоўтае сонца і постаць Гермеса, які ў правай руцэ трымае над сабой залатое жазло і срэбны скрутак.

Зацверджана Загадам рэктара ад 10.07.2007 № 45.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.08.2007. Нумар рэгістрацыі В-632.

 

633

Флаг: Прамавугольнае белае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку якога размешчана эмблема ўніверсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ад 10.07.2007 № 45.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.08.2007. Нумар рэгістрацыі В-633.

634

Нагрудны знак аб заканчэнні ўніверсітэта: Ромб з металу белага колеру, у цэнтры  якога размешчана эмблема ўніверсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ад 10.07.2007 № 45.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.08.2007. Нумар рэгістрацыі В-634.