Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

489

Эмблема: У французскім шчыце размешчаны залаты лісток папараці.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 19.05.2005. Нумар рэгістрацыі В-489.

742

Нагрудны знак «Лаўрэат прэміі імя У. І. Пічэты БДУ»: У чатырохвугольнай зорцы блакітнага колеру у круглай накладцы срэбнага колеру размешчаны профіль У.І. Пічэты. Калодка пяцівугольная, з эмблемай універсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ад 25.03.2009 № 111-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-742.

743

Нагрудны знак «Лаўрэат прэміі імя А. Н. Сеўчанкі БДУ»: Чатырохвугольная стылізаваная зорка блакітнага колеру, у цэнтры якой размешчана круглая срэбная накладка з профілем А. Н. Сеўчанкі. Калодка пяцівугольная, блакітная, з эмблемай універсітэта.

Зацверджаны Загадам рэктара ад 25.03.2009 № 111-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.04.2009. Нумар рэгістрацыі В-743.

В-1704 БГУ_НЗ_100лет

Нагрудны знак адзнакі «100 год БДУ»: вырабляецца з металу серабрыстага і залацістага колераў і ўяўляе сабой круглы медальён дыяметрам 35 мм, на адным баку (аверс) якога рэльефна размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (галінкі), справа ад яго — абрэвіятура назвы ўніверсітэта на беларускай мове «БДУ» і стылізаваная дата «100», унізе — дата заснавання ўніверсітэта «1921».

На адваротным баку (рэверс) размешчаны рэльефны дэкаратыўны элемент Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта — графічны элемент, які з’яўляецца пераемным ў адносінах да элемента беларускага арнаменту «Васьмірог».

З абодвух бакоў нагрудны знак акантаваны кругавой камбінацыяй карпаратыўных патэрнаў. Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай памерам 30×20 мм, якая абцягнута паліэстравай рэпсавай стужкай цёмна-сіняга колеру.

Нагрудны знак вырабляецца з металу серабрыстага колеру (асноўны колер) з элементамі з металу залацістага колеру.

На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання нагруднага знака да адзення.

Вышыня нагруднага знака — 65 мм, шырыня — 35 мм.

Заснаваны Загадам рэктара ад 07.07.2021 № 371-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.09.2021. Нумар рэгістрацыі В-1704.