Нагрудны знак «Ганаровы нафтавік»: Залацісты пяцівугольнік з рэльефнымі краямі, у цэнтры якога срэбная накладка з выявай нафтавай вышкі і колбы. Накладка абрамлена чырвонай стужкай з лаўровым вянком і надпісам «ГАНАРОВЫ НАФТАВІК».
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.10.2005. Нумар рэгістрацыі В-512.