Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў

В-1631 БГАКФФД_Э

Эмблема: ўяўляе сабой стылізаваны фрагмент кінастужкі (сіняга колеру з белымі ўстаўкамі) і элемент, які ўяўляе аналогію паштовага канверта (белага колеру з трохвугольнікам сіняга колеру ў верхняй частцы канверта і вертыкальнай паласой сіняга колеру злева). Абодва элементы аб’яднаныя ў адзіную кампазіцыю ў выглядзе будынка, які падобны на будынак архіва БДАКФФД. Пад эмблемай размешчана абрэвіятура «БДАКФФД».

Эмблема сімвалізуе дзейнасць архіва ў якасці вядучай установы ў справе забеспячэння захаванасці найкаштоўнейшых аўдыёвізуальных дакументаў па гісторыі Рэспублікі Беларусь.

Зацверджана Загадам дырэктара архіва ад 16.12.2020 № 43.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1631.

В-1632 БГАКФФД_Ф

Флаг: уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2. Габарытныя памеры паказу: 1/3 даўжыні і 3/4 шырыні палотнішчаі.

У цэнтры палотнішча размешчана стылізаваная эмблема БДАКФФД: стылізаваны фрагмент кінастужкі (сіняга колеру з белымі ўстаўкамі) і элемент, які ўяўляе аналогію паштовага канверта (белага колеру з трохвугольнікам сіняга колеру ў верхняй частцы канверта і вертыкальнай паласой сіняга колеру злева). Абодва элементы аб’яднаныя ў адзіную кампазіцыю ў выглядзе будынка, які падобны на будынак архіва БДАКФФД. Пад эмблемай размешчана абрэвіятура «БДАКФФД».

У цэлым флаг БДАКФФД сімвалізуе дзейнасць архіва ў якасці вядучай установы ў справе забеспячэння захаванасці найкаштоўнейшых аўдыёвізуальных дакументаў па гісторыі Рэспублікі Беларусь.

Зацверджаны Загадам дырэктара архіва ад 16.12.2020 № 43.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.12.2020. Нумар рэгістрацыі В-1632.