Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі

598

Эмблема: У французскім блакітным шчыце размешчана залатая ліра, увянчаная срэбнай валошкай, пад лірай – залатая кніга. Ліра абрамлена срэбным лаўровым вянком.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2007. Нумар рэгістрацыі В-598.

599

Флаг: Прамавугольнае блакітнае палотнішча, у цэнтры якога размешчана эмблема акадэміі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2007. Нумар рэгістрацыі В-599.

600

Штандарт рэктара: Квадратнае прамавугольнае палотнішча са срэбнымі махрамі, у цэнтры размешчана эмблема акадэміі: залатая ліра са срэбнай валошкай (увесе) і срэбнай разгорнутай кнігай (унізе), увянчаная залатым лаўровым вянком.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2007. Нумар рэгістрацыі В-600.

601

Нагрудны знак аб заканчэнні акадэміі: Срэбны ромб, на які накладзены лаўровы вянок, у цэнтры блакітная эмаль, на якой залатая ліра, зверху размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, унізе на залатой разгорнутай кнізе – абрэвіятура  «БДАМ».

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.02.2007. Нумар рэгістрацыі В-601.

954

Нагрудны знак: Авал з залацістага металу, які па краі пакрыты сіняй эмаллю, на якой размешчана назва ўстановы адукацыі. У цэнтры – ліра, увянчаная стылізаванай выявай паловы валошкі, унізе – разгорнутая кніга з датай «1932» (дата адкрыцця акадэміі) і лаўровы вянок.

Зацверджаны Загадам рэктара акадэміі ад 05.12.2012 № 173.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 08.01.2013. Нумар рэгістрацыі В-954.