Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі

1176

Эмблема: Птушка канюк з распасцёртымі крыламі, у кіпцюрах трымае кнігу, над ёй – лаўровы вянок, унізе – назва ўстановы адукацыі.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.05.2016. Нумар рэгістрацыі В-1176.

1177

Флаг: Прамавугольнае палотнішча блакітнага колеру, у цэнтры якога размешчана эмблема акадэміі.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.05.2016. Нумар рэгістрацыі В-1177.

1222

Сцяг: Прамавугольнае палотнішча сіняга колеру з залацістымі махрамі. У цэнтры правага боку – эмблема акадэміі, на адваротным – стылізаваныя крыла, якія завяршаюцца галовамі птушкі канюка і пяціканцовай зоркай. Унізе размешчаны надпіс «НАДЗЕЙНЫЯ КРЫЛЫ – БЯСПЕКА АЙЧЫНЫ!». Сцяг мае залацістае наверша з зоркай, а таксама шнуры з кутасамі.

Зацверджаны Загадам рэктара ад 22.11.2016 № 252.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 30.11.2016. Нумар рэгістрацыі В-1222.