Белзнешпрамсэрвіс

1097

Эмблема: Квадрат і меч размешчаны на фоне планеты сіняга колеру, вакол якой размешчаны надпісы белага колеру «БЕЛЗНЕШПРАМСЭРВІС (уверсе) і «BELVNESHPROMSERVICE».

Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара ад 06.05.2015 № 107.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі В-1097.

1098

Флаг: На цёмна-сінім палотнішчы размешчана эмблема «Белзнешпрамсэрвіса».

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 06.05.2015 № 107.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 14.05.2015. Нумар рэгістрацыі В-1098.

1117

Нагрудны знак адзнакі «За заслугі»:    Квадрат і меч размешчаны на фоне планеты сіняга колеру, вакол якой размешчаны надпісы белага колеру «БЕЛЗНЕШПРАМСЭРВІС (уверсе) і «BELVNESHPROMSERVICE». Кампазіцыя абрамлена дубовым кантам і ўпісана ў васьміканцовую зорку серабрыстага колеру.

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 06.05.2015 № 107.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2015. Нумар рэгістрацыі В-1117.

1118

Юбілейны нагрудны знак «XXV год ДЗГУП «Белзнешпрамсэрвіс»: На круглай падвесцы серабрыстага металу размешчана эмбелма ДЗГУП «Белзнешпрамсэрвіс з надпісамі «БЕЛЗНЕШПРАМСЭРВІС (уверсе) і «BELVNESHPROMSERVICE». Калодка прадаўгаватая, цёмна-сіняга колеру з блакітнымі палоскамі. На мацаванні паміж падвескай і калодкай – дубовы вянок, у цэнтры якога размешчана лічба «XXV».

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 06.05.2015 № 107.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.11.2015. Нумар рэгістрацыі В-1118.