Белаэранавігацыя

В-1525 Белаэронавигация_Э

Эмблема: Уяўляе сабой авал сіняга колеру з аблямоўкай залацістага колеру, падзелены па гарызанталі на дзве роўныя часткі. У верхняй частцы – размешчана выява самалёта залацістага колеру, у ніжняй – стылізаваная выява сеткі экрана навігацыйнага прыбора (радара) таго ж колеру. Пад авалам размешчаны надпіс «БЕЛАЭРАНАВІГАЦЫЯ» сіняга колеру. У аснове эмблемы – сімвалы, якія раскрываюць задачы па прызначэнню Дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя»: неба, паветранае судна, элемент прыбора навігацыі. Сіні колер з’яўляецца карпаратыўным колерам паветранага флоту краіны. Золата ў геральдыцы сімвалізуе моц і славу, вопыт і традыцыі.

Зацверджана Загадам Генеральнага дырэктара ад 01.10.2019 № 580.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1525.

В-1526_Белаэолнавигация_Ф

Флаг: Прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, падзеленае гарызантальна на дзве часткі сіняга і белага колеру. Па верхнім і ніжнім абрэзах палотнішча размешчаны дзве паласы: уверсе – белага колеру, унізе – сіняга, шырынёй 1/20 вышыні палотнішча. У цэнтры правага і адваротнага бакоў палотнішча размешчана эмблема Дзяржаўнага прадпрыемства «Белаэранавігацыя».

Зацверджаны Загадам Генеральнага дырэктара ад 01.10.2019 № 580.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.10.2019. Нумар рэгістрацыі В-1526.