Сімволіка Прэзідэнта
Рэспублікі Беларусь

shtandart_prezid

Штандарт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: Прамавугольнае палотнішча з трох каляровых палос (колеры Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь): дзвюх гарызантальна размешчаных (верхняй – чырвонага колеру шырынёй у 2/3 шырыні палотнішча, ніжняй – зялёнага колеру шырынёй у 1/3 палотнішча) палос і вертыкальнай паласы (каля дрэўка) белага колеру (шырынёй у 2/9 шырыні палотнішча) з вертыкальна размешчаным беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру, малюнак якога паўтарае малюнак арнаменту на Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь. Суадносіны шырыні штандарта (флага) да яго даўжыні – 1:1,2. У цэнтры часткі палотнішча з гарызантальных палос (чырвонага і зялёнага колеру) размешчана залатая выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Палотнішча штандарта (флага) аблямавана залацістымі махрамі. На дрэўку штандарта (флага) мацуецца срэбная скаба з выгравіраванымі прозвішчам, імем і імем па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дрэўка штандарта (флага) увянчана металічным навершам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.03.1997 № 217 (рэд. ад 18.01.2011).