Сімволіка ораганў судовай улады

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь

01 vsudem_1

Геральдычнызнак-эмблема: Калона залацістага колеру, якая увянчана выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру, за калонай – шалі залацістага колеру. Калона, герб і шалі размешчаны на барочным картушы чырвонага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру. На ніжнім выгіне картуша зялёнага колеру размешчаны ў два радкі надпіс «ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру. Картуш абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2014 № 438.

Зарэгістраваны ў дзяржаўным Геральдычным рэгістры 17.12.2014. Нумар рэгістрацыі А-210.

01 vsudf

Флаг: Прамавугольнае палотнішча зялёнага колеру шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см. У цэнтры палотнішча размешчана выява эмблемы Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь вышынёй 60 см. Флаг Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь двухбаковы, сшыўны. Бакі ідэнтычныя. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2014 № 438.

Зарэгістраваны ў дзяржаўным Геральдычным рэгістры 17.12.2014. Нумар рэгістрацыі А-211.

А-212

Нагрудны знак адзнакі «За адданасць правасуддзю»: Калона серабрыстага колеру, якая увянчана выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь серабрыстага колеру, за калонай –шалі серабрыстага колеру. Калона, герб і шалі размешчаны ў крузе чырвонага колеру, які абрамлены лаўровым вянком серабрыстага колеру і аблямоўкай зялёнага колеру. У верхняй частцы аблямоўкі размешчаны надпіс «ВЯРХОЎНЫ СУД РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ», у ніжняй частцы – «ЗА АДДАНАСЦЬ ПРАВАСУДДЗЮ» серабрыстага колеру. Круг і сімвалы правасуддзя размешчаны на васьміпрамянёвай ордэнскай зорцы залацістага колеру. На адваротным баку нагруднага знака выгравіраваны парадкавы нумар. Падвеска нагруднага знака пры дапамозе вушка мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру, на якой размешчана стужка зялёнага колеру з беларускім арнаментам жоўтага колеру па краях. Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі. Памеры нагруднага знака: вышыня калодкі – 25 мм, шырыня калодкі – 28 мм, дыяметр падвескі – 32 мм.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2014 № 438.

Зарэгістраваны ў дзяржаўным Геральдычным рэгістры 17.12.2014. Нумар рэгістрацыі А-212.