Мытня «Мінск-2»

В-1313 Таможня МИНСК-2_Э

Эмблема: Зялёны шчыт, абрамлены серабрыстай аблямоўкай. Уверсе эмблема ДМК, ніжэй – сокал серабрыстага колеру ў полі герба г. Мінска і эмблема аэрапорта Мінск-2. Шчыт абрамлены лаўровым вянком. Унізе на стужцы надпіс “МЫТНЯ «МІНСК-2»”.

Зацверджана Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 582 ОД.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1313.

В-1314 Таможня МИНСК-2_Зн

Сцяг: Памеры Сцяга 175х150. Чырвонае палотнішча з зялёнай аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – белая паласа з чырвоным беларускім арнаментам. У цэнтры – эмблема ДМК, унізе – надпіс «МЫТНЯ «МІНСК-2». На адваротным баку – у цэнтры эмблема Мытні «Мінск-2». Унізе – надпіс «ЗА НАМІ РАДЗІМА!». Сцяг мае дрэўка з навершам, махры, шнуры з кутасамі.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 582 ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1314.