Аператыўная мытня

1242 Оперативная таможня_Э

Эмблема: У зялёным шчыце, які абрамлены срэбрам, уверсе – эмблема ДМК, ніжэй – блакітны шчыт з ружай вятроў, зверху якой фасцыі. Шчыт абрамлены лаўровым вянком, унізе на стужцы надпіс «АПЕРАТЫЎНАЯ МЫТНЯ».

Зацверджана Загадам Старшыні ДМК ад 01.07.2016 № 299-ОД.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.01.2017. Нумар рэгістрацыі B-1242.

1243 Опечативная таможня_З

Сцяг: Чырвонае палотнішча, якое абрамлена зялёнай аблямоўкай. У дрэўкавай частцы – беларускі арнамент. На правым баку – эмблема ДМК, на адваротным – эмблема Аператыўнай мытні. Сцяг мае махры, шнуры, кутасы, наверша.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 01.07.2016 № 299-ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 26.01.2017. Нумар рэгістрацыі B-1243.