Мінская рэгіянальная мытня

В-1309 Минская регион.таможня_Э

Эмблема: Зялёны шчыт, абрамлены серабрыстай аблямоўкай. Уверсе эмблема ДМК, ніжэй – герб Мінскай вобласці, абрамлены лаўровым вянком. Унізе на стужцы надпіс «МІНСКАЯ РЭГІЯНАЛЬНАЯ МЫТНЯ».

Зацверджана Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 589 ОД.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1309.

В-1310 Минская регион.таможня_Зн

Сцяг: Памеры Сцяга 175х150. Чырвонае палотнішча з зялёнай аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – белая паласа з чырвоным беларускім арнаментам. У цэнтры – эмблема ДМК, уверсе – надпіс «МІНСКАЯ», унізе – «РЭГІЯНАЛЬНАЯ МЫТНЯ». На адваротным баку – у цэнтры эмблема Мінскай рэгіянальнай мытні. Унізе – надпіс «ЗА НАМІ РАДЗІМА!». Сцяг мае дрэўка з навершам, махры, шнуры з кутасамі.

Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 27.11.2014 № 589 ОД.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1310.