Сцяг: Памеры Сцяга 175х150. Чырвонае палотнішча з зялёнай аблямоўкай, у дрэўкавай частцы – белая паласа з чырвоным беларускім арнаментам. У цэнтры – эмблема ДМК, унізе – надпіс «БРЭСЦКАЯ МЫТНЯ». На адваротным баку – у цэнтры эмблема Брэсцкай мытні. Унізе – надпіс «ЗА НАМІ РАДЗІМА!». Сцяг мае дрэўка з навершам, махры, шнуры з кутасамі.
Зацверджаны Загадам Старшыні ДМК ад 20.11.2014 №571 ОД.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1302.