Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь

09tamoj_emb

Геральдычны знак-эмблема мытных органаў Рэспублікі Беларусь: Уяўляе сабой перакрыжаваныя кадуцэй і ключ залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.03.2001 № 125 (рэд. ад 28.07.2014).  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.11.2005. Нумар рэгістрацыі А-69.

09tamoj_flag

Флаг мытных органаў Рэспублікі Беларусь: Прамавугольнае палотнішча цёмна-зялёнага колеру (суадносіны шырыні флага да яго даўжыні 2:3), у цэнтры якога размешчаны ўпісаныя ва ўмоўны квадрат з бокам, які роўны палове шырыні флага, перакрыжаваныя кадуцэй і ключ залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.03.2001 № 125 (рэд. ад 28.07.2014). 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.11.2005. Нумар рэгістрацыі А-70.

09tamoj_znama

Сцяг: Складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша і шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 175 см, шырынёй 150 см. Вырабляецца з шаўковага сцягавага фаю (аксаміту) чырвонага колеру. Па краях кожнага з бакоў палотнішча маецца аблямоўка шырынёй 20 см. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі махрамі, аблямоўка гэтых бакоў палотнішча зялёнага колеру. Аблямоўка боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, белага колеру з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру. На правым баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга края размяшчаецца надпіс «ДЗЯРЖАЎНЫ», па аблямоўцы ніжняга края –«МЫТНЫ КАМIТЭТ». На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчана эмблема Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы ніжняга края размяшчаецца надпіс «ЗА HAMI – РАДЗІМА!». Усе надпісы выконваюцца залацістым метанітам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см і даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, лакіраванае, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – залацістае наверша ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, усярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з аранжавага і сіняга шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 150 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.01.2014 № 47.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.02.2014. Нумар рэгістрацыі А-188.

А-228

Нагрудны знак «За адзнаку» I ступені: У чырвоным шчыце эмблема ДМК і «I». Зверху – надпіс «БЕЛАРУСЬ», унізе – «ЗА АДЗНАКУ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2007 № 434.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі А-228.

А-229

Нагрудны знак «За адзнаку» II ступені: У сінім шчыце эмблема ДМК і «II». Зверху – надпіс «БЕЛАРУСЬ», унізе – «ЗА АДЗНАКУ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2007 № 434.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.05.2017. Нумар рэгістрацыі А-229.