Сцяг: Чырвонае прамавугольнае палотнішча з беларускім арнаментам у дрэўкавай частцы. На правым баку зверху – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, ніжэй надпіс «УПРАЎЛЕННЕ КДБ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПА Г. МІНСКУ І МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ», на адваротным баку зверху – эмблема КДБ, унізе – надпіс «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА».
Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2001 № 459.
Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-107.