Упраўленне ваеннай контрразведкі КДБ

1083 Управление военной контрразведки_э

Эмблема: Шматпрамянёвая зорка, выкананая з металу серабрыстага колеру, паверх якой размешчана накладка авальнай формы васільковага колеру з залацістай аблямоўкай, у цэнтры якой размешчана эмблема КДБ. Вакол эмблемы – надпіс жоўтага колеру «УПРАЎЛЕННЕ ВАЕННАЙ КОНТРРАЗВЕДКІ», пад эмблемай – пяціканцовая чырвоная зорка.

Зацверджана Загадам Старшыні КДБ ад 10.12.2014 № 276.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 06.01.2015. Нумар рэгістрацыі В-1083.

109 Знамя упр воен контрразведки

Сцяг: Чырвонае прамавугольнае палотнішча з беларускім арнаментам у дрэўкавай частцы. На правым баку ў цэнтры Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, ніжэй надпіс «УПРАЎЛЕННЕ ВАЕННАЙ КОНТРРАЗВЕДКІ КДБ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», на адваротным баку ў цэнтры – эмблема КДБ, унізе – надпіс  «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2001 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-109.

А-88

Нагрудны знак «Упраўленне ваеннай контрразведкі»: Шматпрамянёвая зорка з металу серабрыстага колеру. У цэнтры зоркі размешчана накладка авальнай формы залацістага колеру, у цэнтры якой на сінім эмалевым фоне размешчана геральдычная эмблема КДБ. Вакол эмблемы надпіс «УПРАЎЛЕННЕ ВАЕННАЙ КОНТРРАЗВЕДКІ» і пяціканцовая зорка, залітая эмаллю чырвонага колеру.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 12.12.2005 № 172. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 30.08.2006. Нумар рэгістрацыі А-88.

В-1084

Нагрудны знак «За узаемадзеянне»: Шматпрамянёвая зорка серабрыстага колеру, у цэнтры якой эмблема Упраўлення ваеннай контрразведкі, унізе стужка васільковага колеру з надпісам «ЗА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ». Цэнтральная частка абрамлена лаўрова-дубовым вянком.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 10.12.2014 № 276.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 06.01.2015. Нумар рэгістрацыі В-1084.

В-1446

Памятны нагрудны знак «100 год органам ваеннай контрразведкі Беларусі»: Вырабляецца з металу серабрыстага колеру і мае форму круга дыяметрам 32 мм. На пярэднім баку нагруднага знака размешчана выява эмблемы Упраўлення ваеннай контрразведкі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Злева і справа эмблема абрамлена вянком з лаўровых лістоў. У ніжняй частцы памятнага знака па акружнасці вонкавага краю размешчаны даты «1918–2018». На адваротным баку памятнага знака размешчаны надпісы: у цэнтры – «100 ГОД» у два радкі; па акружнасці вонкавага краю – «ОРГАНАМ ВАЕННАЙ КОНТРРАЗВЕДКІ БЕЛАРУСІ». У ніжняй частцы памятнага знака знаходзіцца выява пяціканцовай зоркі. Усе элементы чаканяцца высокім рэльефам. Краі нагруднага знака абрамлены борцікам. Нагрудны знак пры дапамозе вушка i кальца злучаецца з пяцiвугольнай калодкай, якая абцягнута муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжная палоска чырвонага колеру шырынёй 5 мм, па баках ад яе – палоскі васільковага, крапавага, белага і блакітнага колеру шырынёй 1, 2, 1 і 2 мм адпаведна. Краі стужкі абведзены падоўжнымі палоскамі зялёнага і белага колеру шырынёй 2,5 і 1 мм адпаведна. На адваротным баку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання памятнага знака да адзення.

Зацверджаны Загадам КДБ  ад 31.10.2018 № 270.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 06.12.2018. Нумар рэгістрацыі В-1446.