Падраздзяленні ўрадавай сувязі органаў
дзяржаўнай бяспекі

72 Правит связь нз

Геральдычны знак-эмблема: Крыж васільковага колеру з белай аблямоўкай. Паверх крыжа – крылы з трыма перакрыжаванымі стрэламі залацістага колеру, якія сімвалізуюць электрасувязь і традыцыйны знак войскаў сувязі. Паверх іх размешчана стылізавная эмблема КДБ з размешчанай паверх мяча выявай крыптаграфічнага знака ў выглядзе дзвюх маланак чырвонага колеру, якія мнагакратна перасякаюцца.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 31.10.2005 № 147.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.12.2005. Нумар рэгістрацыі А-71.

А-72 (1 ст.)
А-72 (2 ст.)

Нагрудны знак «За выдатную службу» I–й і II–й ступеняў: Васьміпрамянёвая зорка ў цэнтры якой размешчана стылізаваная эмблема падраздзяленняў сувязі органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь. Колер зоркі залацісты і срэбны (I–я і II–я ступень). У верхняй частцы знака размешчана стужка белага колеру з надпісам  «ЗА ВЫДАТНУЮ СЛУЖБУ». У ніжняй частцы нагруднага знака з левага і правага бакоў ад края да цэнтра размешчаны стужкі чырвонага колеру з надпісамі  «УРАДАВАЯ» і «СУВЯЗЬ» адпаведна. Нагрудны знак I-й ступені выконваецца з жоўтага металу, нагрудны знак II-й ступені – з белага.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 31.10.2005 № 147.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 23.12.2005. Нумар рэгістрацыі А-72.

985 КГБ 14 полк правительственной связи э

Эмблема 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ: У цэнтры эмблемы КДБ – крылы, у цэнтры якіх зорка і дзве ламаныя стралы.

Зацверджана Загадам Старшыні КДБ ад 25.02.2013 № 53.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 22.03.2013. Нумар рэгістрацыі В-985.

102 Знамя воинской части КГБ

Баявы Сцяг 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі: Прамавугольнае чырвонае палотнішча з беларускім арнаментам у дрэўкавай частцы. На правым баку ў цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, зверху – надпіс «КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ», унізе – «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», на адваротным баку ў цэнтры – эмблема КДБ, унізе – надпіс «АСОБНЫ ОРДЭНА ЧЫРВОНАЙ ЗОРКІ ПОЛК УРАДАВАЙ СУВЯЗІ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2001 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-102.

В-1007

Памятны нагрудны знак  «70 лет 14 отдельному полку правительственной связи КГБ Республики Беларусь»:        У шчыце цёмна-сіняга колеру з залатымі заклёпкамі размешчаны зігзагападобныя стрэлы, крылы, пяціканцовая зорка і меч, унізе надпіс «70 лет 14 ОППС».

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 25.02.2013 № 53.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 20.08.2013. Нумар рэгістрацыі В-1007.