Група «Альфа» КДБ

796 Группа А ш

Штандарт: Квадратнае палотнішча цёмна-сіняга колеру з залатымі махрамі і кутасамі. У цэнтры – эмблема Групы  «А».

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 25.01.2010 № 16.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 16.02.2010. Нумар рэгістрацыі В-796.

В-702

Нагрудны знак  “Група «Альфа»”: Шчыт, поле якога мнагакратна перасечана з аблямоўкай, пакрытай эмаллю васільковага колеру са срэбнымі заклёпкамі. Зверху меч вастрыём уніз. Паверх мяча літара «А». Зверху срэбны дубовы вянок, унізе на сіняй стужцы надпіс «ГРУПА КДБ АЛЬФА».

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 04.03.2005 № 41.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.10.2008. Нумар рэгістрацыі В-702.