Галоўнае ўпраўленне эканамічнай бяспекі КДБ

1089 КГБ Гл.упр.Экономич.безопасности_э

Эмблема: Трохвугольны шчыт васільковага колеру з выразамі зверху і заклёпкамі, на які накладзены малы серабрысты шчыт. У цэнтры меч рукаяццю ўверх. Паверх іх – залацістага колеру кампазіцыя з кадуцэя, уверсе якога факел, і дзвюх пераплеценых змей. На стужцы чырвона-зялёнага колеру надпіс «ЭКАНАМІЧНАЯ БЯСПЕКА, КДБ».

Зацверджана Загадам Старшыні КДБ ад 17.12.2014 № 282.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.02.2015. Нумар рэгістрацыі В-1089.

В-1090

Нагрудны знак «За заслугі»: Лаўровы вянок авальнай формы абрамляе эмблему Галоўнага ўпраўлення эканамічнай бяспекі КДБ. На стужцы чырвона-зялёнага колеру надпіс «ЭКАНАМІЧНАЯ БЯСПЕКА, КДБ». Зверху – «ЗА ЗАСЛУГІ».

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 17.12.2014 № 282.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.02.2015. Нумар рэгістрацыі В-1090.