Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

05kgb_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой трохвугольны, выцягнуты да нізу шчыт з выразанымі верхнімі вугламі. Поле шчыта срэбнае, мнагакратна перасечанае, з аблямоўкай васільковага колеру, акантаванай золатам і абцяжаранай залатымі заклёпкамі. Паверх шчыта – меч вастрыём уніз. Лязо мяча срэбнае, рукаяць – залатая з чырвонай аблямоўкай знізу і чырвонай чатырохпрамянёвай зорачкай на перакрыжаванні. Паверх мяча – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, абрамленая знізу і па баках стужкай асноўных колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, на якой надпіс залатымі літарамі «КДБ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2001 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 10.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-100.

05kgb_znama
05kgb_boevoeznama

Сцяг: Складаеццца з падвойнага палотнішча, дрэўка з навершам і падтокам, шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга прамавугольнае, даўжынёй 155 см, шырынёй 105 см, вырабляецца са сцягавага фаю чырвонага колеру. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі шаўковымі махрамі. Па краі боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, размешчана вертыкальная паласа белага колеру шырынёй 25 см з вышытым беларускім нацыянальным арнаментам чырвонага колеру, малюнак якога паўтарае малюнак арнаменту на Дзяржаўным флагу Рэспублікі Беларусь. На правым баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размяшчаецца выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь дыяметрам 45 см. Над гербам паралельна верхняму боку размяшчаецца надпіс «КАМІТЭТ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ». Пад гербам паралельна ніжнім краі палотнішча – надпіс «РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчаны геральдычны знак – эмблема Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, якая ўпісана ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 45 см. Пад эмблемай паралельна ніжнім краі палотнішча размяшчаецца надпіс «ДОЎГ, ГОНАР, АЙЧЫНА». Усе надпісы вышываюцца залацістым шоўкам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см. Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см і даўжынёй 250 см, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, пакрыта лакам, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – наверша залацістага колеру ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, усярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка. Шнур Сцяга кручаны, з трох пасмаў, вырабляецца з чырвонага і васільковага шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.08.2001 № 459.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-101.

 

А-111

Нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнік КДБ»: Васьміканцовая зорка, паверх якой размешчаны геральдычны знак – эмблема КДБ, аблямаваны вянком з дубовых і лаўровых лістоў жоўтага колеру. Вянок абвіты стужкай васільковага колеру з надпісам пад эмблемай «ГАНАРОВЫ СУПРАЦОЎНІК». Аснова нагруднага знака вырабляецца з металу белага (серабрыстага) і жоўтага (залацістага) колераў, эмблема – з металу, які пакрыты каляровымі эмалямі. Поле нагруднага знака пакрыта белай ювелірнай эмаллю, стужка – ювелірнай эмаллю васільковага колеру. Надпіс выкананы літарамі жоўтага (залацістага) колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2002 № 635.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-111.

А-125

Нагрудны знак «За выдатнасць» I ступені:   У абрамленым «золатам» васільковым авале эмблема КДБ. У верхняй частцы надпіс «ЗА ВЫДАТНАСЦЬ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.12.2008 № 664.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі А-125.

А-126

Нагрудны знак «За выдатнасць» ІІ ступені: У абрамленым «срэбрам» васільковым авале эмблема КДБ. У верхняй частцы надпіс «ЗА ВЫДАТНАСЦЬ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.12.2008 № 664.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 18.03.2009. Нумар рэгістрацыі А-126.

А-132

Нагрудны знак «XXV год бездакорнай службы»: Шчыт у форме выцягнутага па вертыкалі авала з аблямоўкай, пакрыты эмаллю васільковага колеру. Паверх шчыта – меч вастрыём уніз. На мячы – выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і надпіс «XXV год», абрамленыя знізу і па баках стужкай з надпісам «БЕЗДАКОРНАЙ СЛУЖБЫ».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.12.2008 № 664.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 06.05.2009. Нумар рэгістрацыі А-132.

А-112
А-112-реверс

Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»: Вырабляецца з металу шэрага колеру і мае форму круга дыяметрам 33 мм. На пярэднім баку ў цэнтры – эмблема КДБ. У верхняй частцы па акружнасці злева і справа ад эмблемы размешчаны даты «1917» і «2007». У ніжняй частцы паўкругам размешчаны элемент у выглядзе стужкі з надпісам «ОРГАНЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ». На адваротным баку ў верхняй частцы ў два радкі выкананы надпіс «90 ГОД», пад ім у цэнтры знаходзіцца надпіс ў чатыры радкі «ОРГАНАМ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ БЕЛАРУСІ». Па акружнасці размешчаны перавіты ў ніжняй частцы вянок, які складаецца злева з лістоў  дуба, справа – з лістоў лаўра.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2007 № 520.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным Геральдычным рэгістры 01.07.2008. Нумар рэгістрацыі А-112.

В-700

Юбілейны нагрудны знак «80 лет КГБ»: Шчыт, пасярэдзіне якога размешчаны меч, у цэнтры размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Пад гербам надпіс «80 лет». Па баках шчыта – чырвона-зялёная стужка з надпісам унізе па цэнтру «КГБ». Ніжэй даты «1917–1997».

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 20.10.1997 № 87.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 07.10.2008. Нумар рэгістрацыі В-700.

В-701

Юбілейны нагрудны знак «80 лет ИНО ВЧК – УВР КГБ»: Шчыт, пасярэдзіне якога размешчаны меч, у цэнтры – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Па баках стужка васільковага колеру, на якой размешчана назва знака.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 26.07.2000 № 86.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 07.10.2008. Нумар рэгістрацыі В-701.

А-233
А-233-реверс

Юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»:       Круглы медальён серабрыстага металу. У цэнтры на прамянях, якія разыходзяцца – эмблема КДБ. Па акружнасці – лаўровы вянок перавіты стужкай, у ніжняй частцы якой даты «1917–2017».

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.04.2017 № 123.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.11.2017. Нумар рэгістрацыі А-233.

В-1369

Юбілейны нагрудны знак «100 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»: Традыцыйны шчыт КДБ з мячом ззаду. Зверху – Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, на стужцы – надпіс  «100 год КДБ. 1917–2017».

Зацверджаны Пастановай Савета афіцэрскіх Сходаў органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2017 № 2/16.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.11.2017. Нумар рэгістрацыі В-1369.

В-1843_ 80 год 14 ОППС КГБ

Памятны нагрудны знак «80 ГОД 14 АПУС КДБ»: уяўляе сабой элемент эмблемы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у выглядзе шчыта і мяча з металу серабрыстага колеру, які сімвалізуе прыналежнасць 14 асобнага палка ўрадавай сувязі (далей – 14 АПУС) да Камітэта дзяраўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. У цэнтры размешчаны выявы крылаў серабрыстага колеру (сімвалізуюць хуткасць і аператыўнасць), маланак серабрыстага колеру (сімвалізуюць электрасувязь) і пяціканцовай зоркі серабрыстага колеру (сімвалізуе прыналежнасць 14 АПУС да воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь). Ніжэй размешчана лічба «80», пад ёй – слова «ГОД», якія абазначаюць час існавання 14 АПУС.

У ніжняй частцы нагрудны знак абрамлены стужкай, якая сімвалізуе колеры Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. На стужцы размешчаны надпісы лічбамі і літарамі шэрага колеру: злева па стужцы – «2023» (год святкавання юбілейнай даты 80-годдзя 14 АПУС), у цэнтры – «14 АПУС КДБ», унізе – «НА СЛУЖБЕ АЙЧЫНЕ».

Нагрудны знак складаецца з дзвюх частак. Першая частка (шчыт) памерам 38 x 29 мм з выкарыстаннем аднаго колеру эмалі (сіні). Пакрыццё на метал – антычнае срэбра.

Другая частка (меч, выява эмблемы войск сувязі, пяціканцовая зорка, лічба «80», слова «ГОД», стужка з надпісамі, якая сімвалізуе колеры Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь) памерам 50 x 30 мм. Пакрыццё на метал – антычнае срэбра. Элементы другой часткі выкананы ў тэхналогіі аб’ёмнага ліцця. Лічба «80», слова «ГОД», стужка з надпісамі, якая сімвалізуе колеры Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, эмблема войск сувязі і пяціканцовая зорка прыўзняты над мячом.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з выгравіраваным у ніжняй частцы ўліковым парадкавым нумарам.

Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе штыфта з гайкай. Габарытныя памеры нагруднага знака 50 х 30 мм.

Зацверджаны Загадам Старшыні КДБ ад 30.12.2022 № 312.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 13.02.2023. Нумар рэгістрацыі В-1843.

В-1877 Инспекция КГБ_НЗ

Нагрудны знак адрознення галоўнага арганізацыйна-інспектарскага ўпраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой выцягнуты ўніз трохвугольны шчыт з радыяльна выразанымі верхнімі вугламі і залацістай аблямоўкай па краі. Поле шчыта валошкавага колеру з шасцю залатымі заклёпкамі па перыметры. У полі шчыта размешчаны малы шчыт з папярочнымі серабрыстымі рэбрамі і залатой аблямоўкай па краі. На шчыт накладзены меч, вертыкальна пастаўлены па восі сіметрыі вастрыём уніз. Рукаяць і крыжавіна мяча залацістыя з чырвоным абрамленнем, лязо – серабрыстага колеру. У цэнтры крыжавіны – чатырохпрамянёвая зорка чырвонага колеру.

Знізу і па баках шчыт абрамлены стужкай колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь. У ніжняй частцы стужкі размешчаны надпіс залатымі літарамі «IНСПЕКЦЫЯ КДБ». На правай частцы стужкі размешчаны надпіс залатымі літарамі «РЭСПУБЛIКI». На левай – надпіс залатымі літарамі «БЕЛАРУСЬ».

Перад мячом у цэнтры поля малога шчыта размешчана выява сокала-сапсана залацістага колеру, які сядзіць на калоне таго ж колеру. На калону накладзены пяро і скрутак паперы залацістага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню з выгравіраваным у ніжняй частцы ўліковым парадкавым нумарам. Нагрудны знак мацуецца да адзення пры дапамозе штыфта з гайкай.

Габарытныя памеры нагруднага знака 50 x 30 мм.

Зацверджаны Загадам КДБ ад 08.09.2023 № 213.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.11.2023. Нумар рэгістрацыі В-1877.