Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь

06nalog_tmb

Геральдычны знак-эмблема фінансавых органаў Рэспублікі Беларусь: Уяўляе сабой круг зялёнага колеру, які абрамлены дубовым вянком залацістага колеру. У цэнтры круга размешчаны барочны шчыт фіялетавага колеру, у якім два перакрыжаваныя ключы залацістага колеру з літарамі «М» на баразёнках і «Ф» на ручках. Над шчытом знаходзіцца выява шаляў залацістага колеру з чашамі і ромбам ў цэнтры перакладзіны. Пад шчытом дугападобна размешчаны пяць манет залацістага колеру. Верхняя частка дубовага вянка ўвянчана выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. У ніжняй частцы круга размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з зялёнай аблямоўкай з надпісам «МIНIСТЭРСТВА ФIНАНСАЎ». 

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2008 № 449.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.09.2008. Нумар рэгістрацыі А-113.

А-123

Нагрудны знак «Выдатнік фінансавой сістэмы»: Круг залацістага колеру, які абрамлены дубовым вянком. У цэнтры круга размешчаны барочны шчыт фіялетавага колеру, у якім – два перакрыжаваныя ключы з літарамі «М» (на баразёнках) і «Ф» (на ручках). Над шчытом – шалі з чашамі і ромбам ў цэнтры перакладзіны. Пад шчытом дугападобна размешчаны пяць манет. Верхняя частка дубовага вянка ўвянчана Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь. Унізе на дэвізнай стужцы размешчаны надпіс «МІНІСТЭРСТВА ФІНАНСАЎ». На зялёнай калодцы надпіс «ВЫДАТНІК ФІНАНСАВАЙ СІСТЭМЫ». 

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.08.2008 № 449.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 21.01.2009. Нумар рэгістрацыі А-123.

А-39

Нагрудны знак «Отличник финансовой системы»: Умоўны прамавугольнік памерам 42х26 мм, які выраблены з латуні метадам штампоўкі. Па дыяганалі размешчаны стылізаваны флаг Рэспублікі Беларусь, які пакрыты каляровай эмаллю. У цэнтры знака змешчаны герб Рэспублікі Беларусь з фрагментамі пакрыцця эмаллю чырвона-зялёнага колеру. Уверсе знака нанесены надпіс «МИНИСТЕРСТВО ФИНАНСОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ», унізе на фоне белага эмаляванага пакрыцця – надпіс «ОТЛИЧНИК ФИНАНСОВОЙ СИСТЕМЫ». Ніжняя частка знака абрамлена лаўровай галіной.

Зацверджаны Загадам Міністра фінансаў ад 16.11.1998 № 301-к.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.05.2004. Нумар рэгістрацыі А-39.