Віцебскае абласное ўпраўленне МНС

1049 Витебское МЧС_э

Эмблема: Ружа вятроў МНС Рэспублікі Беларусь, зверху – герб Віцебскай вобласці.

Зацверджана Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 10.04.2014 № 80.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.07.2014. Нумар рэгістрацыі В-1049.

В-1685 МЧС_НЗ_25 год

Памятны нагрудны знак «25 год пажарнаму аварыйна-выратавальнаму атраду «Віцязь» установы «Віцебскае абласное упраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»: уяўляе сабой васьміканцовую зорку, якая выканана ў форме двух чатырохвугольнікаў, накладзеных адзін на другі. Верхні чатырохвугольнік накладзены вуглом уверх. Бакі чатырохвугольніка ўяуляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі залацістага колеру, ніжні — з чырвонай аблямоўкай, верхні — з сіняй.

У цэнтры памятнага знака размешчаны круглы медальён сіняга колеру са стылізаванай выявай ствольшчыка, які выйшаў на пазіцыю, i надпісам у два радкі «25 ГОД» залацістага колеру. Медальён абрамлены кантам серабрыстага колеру з размешчаным у верхняй частцы па акружнасці надпісам «ПАЖАРНЫ АВАРЫЙНА-ВЫРАТАВАЛЬНЫ ATPАД». У ніжняй частцы канта — чырвоная дэвізная стужка з надпісам «ВІЦЯЗЬ» i датамі «1996» (з левага боку) i «2021» (з правага боку) залацістага колеру.

На адваротным баку памятнага знака знаходзцца шпілька для мацавання знака да адзення.

Памер памятнага знака: 40 x 40 мм.

Заснаваны Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 30.03.2021 № 74.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1685.