Міністэрства па надзвычайных сітуацыях
Рэспублікі Беларусь

19chrezvich_emb

Геральдычны знак – эмблема: уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў у выглядзе двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі, і ўтвараюць васьміканцовую зорку, прычым верхні чатыровугольнік накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольнікаў уяўляюць сабой ўвагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоўкай, верхні – з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам. У цэнтры эмблемы знаходзіцца выява каскі ратавальніка белага (серабрыстага) колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.12.1999 № 755.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі А-279.

А-280 МЧС_Знамя

Сцяг: складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша і шнура з кутасамі. Палотнішча Сцяга ўяўляе сабой квадрат памерам 150х150 см, вырабляецца з чырвонага шоўку. Па краях кожнага з бакоў палотнішча маецца аблямоўка шырынёй 20 см. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі махрамі, аблямоўка гэтых бакоў палотнішча сіняга колеру. Аблямоўка боку, якім Сцяг мацуецца да дрэўка, белага колеру з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру.

На пярэднім баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаецца надпіс «МІНІСТЭРСТВА», па аблямоўцы ніжняга краю – «ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ».

На адваротным баку палотнішча Сцяга ў цэнтры размешчаны геральдычны знак – эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаны надпіс «ПРАФЕСІЯНАЛІ3М», па аблямоўцы ніжняга краю – «АДВАГА», «ГОНАР».

Усе надпісы выкананы залацістым метанітам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см.

Дрэўка Сцяга драўлянае, круглага перасеку, дыяметрам 4 см і даўжынёй 3 м, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, лакіраванае, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім – залацістае наверша ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, усярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка.

Шнур – упрыгожанне Сцяга – кручаны, трохпрадны, вырабляецца з аранжавага і сіняга шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура заканчваюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.12.1999 № 755.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі А-280.

А-31

Нагрудны знак «За заслугі»: Стылізаваная васьміканцовая зорка дыяметрам 40 мм, у цэнтры якой размешчана выява геральдычнага знака Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, упісанага ва ўмоўную акружнасць дыяметрам 33 мм. Круглы медальён дыяметрам 15 мм, які змешчаны ў цэнтры геральдычнага знака, унізе абрамлены стужкай з надпісам «За ЗАСЛУГІ». На медальёне вышэй каскі выратавальніка маецца надпіс «МНС».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2003 № 259.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-31.

А-32

Нагрудный знак «Выдатнік»: Геральдычны знак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, які накладзены на авальны вянок з лаўровых галінак. На геральдычным знаку пад каскай выратавальніка размешчаны надпіс «МНС». У ніжняй частцы геральдычнага знака размяшчаецца стужка з надпісам «ВЫДАТНІК».

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2003 № 259.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.10.2003. Нумар рэгістрацыі А-32.

А-191

Нагрудны знак «За ўзаемадзеянне»: Трохвугольны шчыт чырвонага колеру. У цэнтры – планета серабрыстага колеру, ў ніжняй частцы якой – рукапацісканне серабрыстага колеру, а ў верхняй – эмблема МНС Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. На дэвізнай стужцы размешчаны надпіс «ЗА ЎЗАЕМАДЗЕЯННЕ. МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» серабрыстага колеру. Шчыт размешчаны на круглым лаўровым вянку залацістага колеру. Калодка вертыкальная, прамавугольная, серабрыстага колеру, на ніжняй планцы размешчаны ромбападобны беларускі арнамент. На калодцы стужка чырвонага колеру з аблямоўкай сіняга колеру па краях.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2003 № 259.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.04.2014. Нумар рэгістрацыі А-191.

А-192_ 1 ст.

Нагрудны знак «За адзнаку» I ступені: Эмблема МНС Рэспублікі Беларусь – два накладзеныя адзін на аднаго чатырохвугольнікі, якія ўтвараюць васьміканцовую зорку. Эмблема размешчана на раўнаканцовым крыжы, утвораным трохвугольнікамі залацістага колеру, якія разыходзяцца ад цэнтра. Крыж размешчаны на круглым лаўровым вянку серабрыстага колеру. У ніжняй частцы знака размешчана дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «ЗА АДЗНАКУ» залацістага колеру. Прамавугольная калодка залацістага колеру. На калодцы замацавана стужка з роўнымі палосамі сіняга, чырвонага і сіняга колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2003 № 259.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.04.2014. Нумар рэгістрацыі А-192.

А-193_2 ст.

Нагрудны знак «За адзнаку» II ступені: Эмблема МНС Рэспублікі Беларусь – два накладзеныя адзін на аднаго чатырохвугольнікі, якія ўтвараюць васьміканцовую зорку. Эмблема размешчана на раўнаканцовым крыжы, утвораным трохвугольнікамі серабрыстага колеру, якія разыходзяцца ад цэнтра. Крыж размешчаны на круглым лаўровым вянку залацістага колеру. У ніжняй частцы знака дэвізная стужка чырвонага колеру з надпісам «ЗА АДЗНАКУ» серабрыстага колеру. Прамавугольная калодка залацістага серабрыстага колеру. На калодцы замацавана стужка з роўнымі палосамі чырвонага, сіняга і чырвонага колеру з аблямоўкай па краях сіняга колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.06.2003 № 259.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.04.2014. Нумар рэгістрацыі А-193.

А-37
А-37-реверс

Юбілейны медаль «150 год пажарнай службе Беларусі»: Круг дыяметрам 32 мм. На пярэднім баку медаля ў цэнтры размешчана пажарная каска, якая накладзена на дзве перакрыжаваныя сякеры. У ніжняй частцы медаля паўкругам размешчаны вянок з лаўровых і дубовых лістоў, пасярэдзіне якога знаходзіцца стужка з лічбай «150». На адваротным баку у цэнтры ў пяць радкоў размешчаны надпіс «150 ГОД ПАЖАРАНАЙ СЛУЖБЕ БЕЛАРУСІ», пад якім у адзін радок размешчаны даты «1853–2003». У ніжняй частцы медаля знаходзіцца выява васьміканцовай зоркі – геральдычнага знака МНС.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2003 № 344.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 03.03.2004. Нумар рэгістрацыі А-37.

В-1039

Памятны нагрудны знак «15 год органам і падраздзяленням, падначаленым МНС Рэспублікі Беларусь»: Выцягнуты па вертыкалі вянок з лаўровых і дубовых галінак, у верхняй частцы якога размешчаны геральдычны знак-эмблема МНС Рэспублікі Беларусь, а ў ніжняй – фігурны картуш з ювелірнай эмаллю чырвонага колеру. У цэнтры знака на фоне Сцяга МНС размешчана постаць выратавальніка з выратаваным дзіцяці.

Зацверджаны Загадам Мінсітра па надзвычайных сітуацыях ад 04.11.2013 № 269.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.04.2014. Нумар рэгістрацыі В-1039.

В-1041

Памятны нагрудны знак «155 год пажарнай службе Беларусі»: Выцягнуты па вертыкалі авальны вянок з лаўровых галін. У цэнтры знака размешчаны накладны элемент у выглядзе круглага медальёна, зверху эмблема МНС, перакрытая выявай гістарычнай пажарнай каскі. Медальён абрамлены разгорнутым Дзяржаўным флагам Рэспублікі Беларусь і чырвонай стужкай з надпісам «ПАЖАРНАЯ СЛУЖБА БЕЛАРУСІ». Унізе на картушы – надпіс «155 год».

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 20.06.2008 № 75. 

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 05.05.2014. Нумар рэгістрацыі В-1041.

А-194
А-194-реверс

Юбілейны медаль «160 год пажарнай службе Беларусі»: Круглы медальён з металу залацістага колеру. На пярэднім баку размешчана пажарная каска, накладзеная на кампазіцыю, якая складаецца з пажарнага рукава са ствалом, матка выратавальнай вяроўкі і сякеры.

Устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.03.2015 № 233.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 01.04.2014. Нумар рэгістрацыі А-194

В-1189

Нагрудны знак «За прапаганду бяспекі жыццядзейнасці»: Стылізаваная шаснаццаціканцовая зорка з серабрыста-залацістага металу, у цэнтры якога – эмблема МНС, стылізаваная выява радыёхвалі радыётрансляцыйнай вышкі, якая выпраменьвае радыёхвалі. Ніжнюю частку канта закрывае лаўровы вянок, паверх якога накладзена кампазіцыі з літары «I» і разгорнутага скрутка. Калодка прамавугольная з палосамі: абрамленай чырвонымі сіняй (у цэнтры), па баках – шэрымі, які абрамлены сінімі тонкімі палоскамі.

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 16.01.2016 № 13.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.06.2016. Нумар рэгістрацыі В-1189.

А-41

Нагрудны знак аб заканчэнні вышэйшых навучальных устаноў МНС Рэспублікі Беларусь па праграме падрыхтоўкі інжынерных кадраў: Стылізаваны ромб з дыяганалямі 48 мм па вертыкалі і 28 мм па гарызанталі, у цэнтры якога размешчана выява геральдычнага знака МНС Рэспублікі Беларусь, які упісаны ў акружнасць дыяметрам 24 мм. У цэнтры геральдычнага знака размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Поле ромба сіняга колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 27.03.2003 № 46.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.08.2004. Нумар рэгістрацыі А-41.

А-42

Нагрудны знак аб заканчэнні вышэйшых навучальных устаноў МНС Рэспублікі Беларусь па праграме падрыхтоўкі кіруючых кадраў: Стылізаваны ромб з дыяганалямі 48 мм па вертыкалі і 28 мм па гарызанталі, у цэнтры якога размешчана выява геральдычнага знака МНС Рэспублікі Беларусь, упісанага ў акружнасць дыяметрам 24 мм. У цэнтры геральдычнага знака размешчаны Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь. Поле ромба белага колеру.

Зацверджаны Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях ад 27.03.2003 № 46.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.08.2004. Нумар рэгістрацыі А-42.

В-1594 МЧС 80 год Дзяржрэзерву_НЗ

Памятны нагрудны знак «80 год Дзяржрэзерву»  Дэпартамента па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»: вырабляецца з металу залацістага колеру і мае форму круга дыяметрам 30 мм.

На пярэднім баку нагурднага знака размешчана вырабленая ювелірнымі эмалямі адпаведных колераў эмблема Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Вакол эмблемы па акружнасці вонкавага краю размешчаны надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ПА МАТЭРЫЯЛЬНЫХ РЭЗЕРВАХ МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ», яки падзелены ў ніжняй частцы дзвюма кропкамі і датамі «1940-2020».

На адваротным баку нагруднага знака ў цэнтры ў два радкі размешчаны надпіс «80 ГОД ДЗЯРЖРЭЗЕРВУ», пад ім — гірлянда з лаўровых лістоў.

Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай залацістага колеру памерам 25×27 мм, якая абцягнута шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру. У цэнтры стужкі размяшчаецца палоска аранжавага колеру шырынёй 5 мм, якая абрамлена з двух бакоў палоскамі сіняга колеру шырынёй 1,5 мм кожная. Злева і справа па краях стужкі размяшчаецца па адной сіняй палосцы шырынёй 2 мм.

Унізе калодкі гарызантальна размешчаны беларускі арнамент. На адваротным баку калодкі ёсць шпілька з іголкай для мацавання знака да адзення.

Усе выявы, надпісы і лічбы на памятным знаку рэльефныя. Яго краі абрамлены борцікам.

Заснаваны Загадам Міністра МНС ад 30.03.2020 № 74.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 23.07.2020. Нумар рэгістрацыі В-1594.

В-1681 МЧС _НЗ 165 год пажарн.службе

Памятны нагрудны знак «165 год пажарнай службе» Органаў і падраздзяленняў, падпарадкаваных Міністэрству па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі авал, які ўтвараецца зубчастым колам (злева) і пшанічным калоссем (справа). У верхняй частцы авала размешчана старадаўняя пажарная каска, у ніжняй — чырвоная дэвізная стужка з надпісам у тры радкі «ПАЖАРНАЯ СЛУЖБА БЕЛАРУСЬ» і датамі «1853» (злева) і «2018» (справа).

У цэнтры памятнага нагруднага знака змешчана стылізаваная выява Сцяга Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, якая пакрыта ювелірнымі эмалямі адпаведных колераў. Паверх сцяга — стылізаваная выява ружы вятроў, выкананая ў форме двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі і ўтвараюць васьміканцовую зорку, пры гэтым верхні чатырохвугольнік накладаецца вуглом увех. Бакі чатырохвугольнікаў уяўляюць сабой ўвагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні — з чырвонай аблямоўкай, верхні — з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры ружы вятроў змешчаны паходня з перакрыжаванай пажарнай сякерай і развадным гаечным ключом.

На адваротным баку нагруднага знака ёсць штыфт з гайкай для мацавання да адзення.

Памятны нагрудны знак вырабляецца з металу залацістага колеру.

Памер знака: вышыня — 50 мм, шырыня — 30 мм.

Заснаваны Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2018 №4.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1681.

В-1682 МЧС_НЗ_За заслугі ў пераад.

Нагрудны знак «За заслугі ў пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»: уяўляе сабой круг дыяметрам 30 мм, які вырабляецца з металу залацістага колеру.

На пярэднім баку нагруднага знака па крузе размешчаны надпіс «ЗА ЗАСЛУГІ Ў ПЕРААДОЛЕННІ НАСТУПСТВАЎ КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС», у цэнтры — круг з выявай бусла, які ляціць на фоне міжнароднага сімвала радыяцыйнай небяспекі (у левай частцы) i стылізаваных сонечных прамянёу, якія разыходзяцца ад знешняга краю (у правай частцы).

На адваротным баку нагруднага знака па цэнтры у сем радкоў размешчаны надпіс «ДЭПАРТАМЕНТ ПА ЛІКВІДАЦЫІ ВЫНІКАЎ КАТАСТРОФЫ НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы нагруднага знака размешчана эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Нагрудны знак мацуецца да прамавугольнай калодкі залацістага колеру пры дапамозе вушка. На калодцы замацавана муаравая стужка белага колеру шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі размешчана падоўжная палоска чырвонага колеру шырынёй 2 мм, па баках ад яе — палоскі жоўтага i чорнага колерау шырынёй 2 мм i 1 мм адпаведна. Kpai стужкі абведзены дзвюма падоўжнымі палоскамі зялёнага i чырвонага колераў шырынёй 1 мм i 2 мм адпаведна.

Знак мацуецца да адзення пры дапамозе шпількі.

Памер знака: вышыня — 58 мм, шырыня — 30 мм.

Заснаваны Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 24.02.2021 № 52.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1682.

В-1684 Деп-т по ліквід послед._Э

Дэпартамент па ліквідацыі вынікаў катастрофы на Чернобыльской АЭС

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі і ўтвараюць васьміканцовую зорку. Верхні чатырохвугольнік накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольніка ўяуляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні — з чырвонай аблямоўкай, верхні — з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры ружы вятроў размешчаны круг з выявай бусла, які ляціць на фоне міжнароднага сімвала радыяцыйнай небяспекі (у левай частцы) i стылізаваных сонечных прамянёу, якія разыходзяцца ад знешняга краю (у правай частцы).

Заснавана Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 15.02.2021 № 41.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1684.

В-1686 МЧС_Спец ліцей_Э

Спецыялізаваны ліцэй пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Эмблема: ўяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, накладзеных адзін на другі, якія ствараюць васьміканцовую зорку. Верхні чатырохвугольнік накладзены вуглом уверх. Бакі чатырохвугольніка ўяўляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні — з чырвонай акантоўкай, верхні — з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры ружы вятроў размешчана разгорнутая кніга белага колеру.

Заснавана Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 03.11.2016 № 263.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1686.

В-1688 МЧС_РОСН_ЗУБР_Э

Рэспубликанскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР»

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, накладзеных адзін на другі, якія утвараюць васьміканцовую зорку. Верхні чатырохвугольнік накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольніка ўяўляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні — з чырвонай аблямоўкай, верхні — з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры эмблемы — стылізаваная выява галавы зубра залацістага колеру з чырвона-залацістым кантам.

Заснавана Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2021 № 94.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1688.

В-1689 МЧС_Знамя РОСН

Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР

 Сцяг: складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша i шнура з кутасамі.

Палотнішча сцяга ўяуляе сабой квадрат памерам 150 х 150 см, вырабляецца з чырвонага шоўку. Па краях кожнага з бакоў палотнішча маецца аблямоўка шырынёй 20 см. 3 трох бакоў сцяг абшываецца залацістымі махрамі, аблямоўка гэтых бакоў палотнішча колеру сцяга. Аблямоўка боку, якім сцяг мацуецца да дрэўка, белага колеру з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру.

На пярэдним баку палотнішча ў цэнтры размешчана эмблема МНС дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга краю ў два радкі размяшчаны надпіс «РЭСПУБЛІКАНСКІ АТРАД СПЕЦЫЯЛЬНАГА ПРЫЗНАЧЭННЯ «ЗУБР», па аблямоўцы ніжняга краю — «МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ».

На адваротным баку сцяга ў цэнтры размешчана эмблема атрада.

Па аблямоўцы верхняга i ніжняга краёў размяшчаюцца надпісы «ПРАФЕСІЯНАЛІ3М», «АДВАГА» i «ГОНАР» адпаведна.

Усе надпісы выконваюцца залацістым метанітам на беларускай мове.

Дрэўка сцяга драўлянае, круглага сячэння, дыяметрам 4 см i даўжынёй 3 м, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, лакіравана, на ніжнім канцы мае падток, на верхнім — залацістае наверша ў выглядзе плоскага праразнога кап’я, ўсярэдзіне якога размешчана пяціканцовая зорка.

Шнур — аздабленне сцяга, кручаны, трохпрадны, вырабляецца з аранжавага i сіняга шоўку i залацістага метаніту. Даужыня шнура — 200 см. Канцы шнура завяршаюцца кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Заснаваны Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2021 № 94.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1689.

В-1687 МЧС_НЗ_15 год спец.ліцею

Памятны нагрудны знак «15 год Спецыялізаванаму ліцэю Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»: вырабляецца з металу серабрыстага колеру і мае форму круга дыяметрам 30 мм.

На пярэднім баку нагруднага знака размешчана выкананая ювелірнымі эмалямі адпаведных колераў эмблема ліцэя, вакол якой па акружнасці знешняга краю размешчаны залацісты надпіс «СПЕЦЫЯЛІ3АВАНЫ ЛІЦЭЙ МНС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». У ніжняй частцы надпіс падзелены сталізаванай выявай картуша залацістага колеру с датай чырвонага колеру «15 год».

На адваротным баку памятнага нагруднага знака ў цэнтры размешчаны даты «2004-2019» залацістага колеру, якія абрамлены падзеленым на тры сегменты дэвізам «ЖЫЦЦЁ — АЙЧЫНЕ!» (у верхняй частцы), «СЭРЦА — ЛЮДЗЯМ!» (злева) і «ГАНАР — НІКОМУ!» (справа) залацістага колеру і дубовым вянком залацістага колеру. Вянок размешчаным па акружнасці вонкавага краю.

Нагрудны знак пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з прамавугольнай калодкай серабрыстага колеру памерам 25 x 27 мм, якая абцягнутай шаўковай муаравай стужкай чырвонага колеру. У цэнтры стужкі размяшчаецца палоска белага колеру шырынёй 8 мм з трыма палоскамі жоўтага колеру ўсярэдзіне і шырынёй 1 мм кожная. Злева і справа па краях стужкі размяшчаны па адной сіняй палосцы шырынёй 2 мм.

Унізе калодкі гарызантальна размешчаны беларускі арнамент серабрыстага колеру. На адваротным баку калодкі ёсць шпілька з іголкай для мацавання знака да адзення.

Памятны нагрудны знак вырабляецца з металу. Усе выявы, надпісы і лічбы на ім рэльефныя. Яго краі абрамлены борцікам.

Заснаваны Загадам МНС Рэспублікі Беларусь ад 03.11.2016 № 263.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.06.2021. Нумар рэгістрацыі В-1687.

В-1706 МЧС_НЗ Лепшы работ-к

Нагрудны знак адзнакі органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «Лепшы работнік органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду»: уяўляе сабой выцягнуты па вертыкалі лаўровы вянок залацістага колеру, паверх якога размешчана стылізаваная ружа вятроў, якая выканана ў форме двух чатырохвогольнікаў, накладзеных адзін на другі. Чатырохвогольнікі ўтвараюць васьміканцовую зорку, прычым верхні чатырохвогольнік накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвогольнікаў уяўляюць сабой ўвагнутыя дугі. Чатырохвогольнікі аранжавага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоўкай, верхні – з сіняй. Абодва чатырохвогольнікі абрамлены залацістым кантам.

У цэнтры ружы вятроў размяшчаны картуш белага колеру са стылізаванай выявай языкоў полымя чырвонага колеру, паверх якога размешчаны пяро для пісьма і старадаўняя пажарная каска залацістага колеру.

У ніжняй частцы нагруднага знака знаходзіцца стужка чырвонага колеру з залацістым кантам, у цэнтры якой у тры радкі змешчаны надпіс залацістага колеру «ЛЕПШЫ РАБОТНІК ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАГА ПАЖАРНАГА НАГЛЯДУ».

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой размешчаны штыфт з гайкай-закруткай для мацавання знака да адзення.

Памеры нагруднага знака: вышыня – 45 мм, шырыня – 40 мм.

Семантычнае апісанне элементаў знака:

– лаўровы вянок – традыцыйны сімвал славы;

– ружа вятроў – узыходзіць да эмблемы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, што паказвае на прыналежнасць нагруднага знака да ўзнагароднай сістэмы міністэрства;

– картуш, стылізаваны пад ліст паперы, паказвае на наглядную дзейнасць органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду;

– пажарная каска і пяро, размешчаныя паверх стылізаваных языкоў полымя, паказваюць на асноўную функцыю органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду – папярэджанне пажараў, пры гэтым каска намалявана старадаўняя, што падкрэслівае багатыя гістарычныя традыцыі органаў дзяржаўнага пажарнага нагляду і пераемнасць пакаленняў.

Зацверджаны Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 12.02.2021 № 39.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 22.10.2021. Нумар рэгістрацыі В-1706.

В-1730

Памятны нагрудны знак «10 год органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях»: уяўляе сабой стылізаваную шаснаццаціканцовую зорку дыяметрам 41 мм, якая утворана дзвюма накладзенымі адна на другую васьміканцовымі зоркамі залацістага і серабрыстага колераў. Прычым верхняя зорка серабрыстага колеру накладваецца вуглом уверх. У цэнтры знака размешчаны геральдычны знак – эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, у ніжняй частцы якой змешчаны фігурны картуш з выкананым у два радкі надпісам «10 год».

Элементы геральдычнага знака – эмблемы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пакрыты ювелірнымі эмалямі адпаведных колераў, надпіс – ювелірнай эмаллю чырвонага колеру.

Адваротны бок нагруднага знака мае гладкую паверхню, на якой рэльефна выкананы надпіс «10 год органам i падраздзяленням па надзвычайных сггуацыях» у шэсць радкоў, а таксама даты «1999» і «2009». Знак мацуецца да адзення пры дапамозе штыфта з гайкай.

Зацверджаны Загадам Міністра МНС ад 05.11.2008 № 151.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 09.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1730.

В-1742 Спец.лицей при УГЗ МЧС РБ

Нагрудный знак об окончании Государственного учреждения образования «Лицей при Университете гражданской защиты» Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь (далее – нагрудный знак) представляет собой стилизованную под вытянутую по вертикали розу ветров восьмиконечную звезду серебристого цвета, наложенную на лавровый венок золотистого цвета, перевитый в нижней части красной лентой с расположенной в две строки надписью «СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫ ЛІЦЭЙ» золотистого цвета.

В центре звезды расположен круглый медальон красного цвета, обрамленный синим кантом с золотистой надписью «МІНІСТЭРСТВА ПА НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЯХ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ». В центре медальона – эмблема Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь.

Оборотная сторона нагрудного знака имеет гладкую поверхность, на которой расположен штифт с гайкой для крепления знака к одежде.

Размер нагрудного знака 45 х 35 мм.

Ветви лавра – «символ славы» используемый в наградной системе органов и подразделений по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь. Восьмиконечная звезда серебристого цвета, стилизованная под розу ветров – традиционный символ, использующийся для обозначения принадлежности к аварийно-спасательным подразделениям. Эмблема Министерства по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь – указывает на принадлежность данного знака к нагрудным знакам системы МЧС Республики Беларусь. Красный и синий цвет – основные цвета, используемые в геральдике МЧС Республики Беларусь, символизирующие Знамя МЧС Республики Беларусь.

Утвержден Приказом Министерства МЧС от 25.02.2016 № 45.

Зарегистрирован в Государственном геральдическом регистре 27.12.2021. Номер регистрации В-1742.

В-1743

Памятны нагрудны знак «20 год Рэспубліканскаму цэнтру серыфікацыі і экспертызы ліцэнзаваных сідаў дзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь»: уяўляе сабой эмблему Рэспубліканскага цэнтра сертыфкацыі i экспертызы ліцэнзаваных відаў дзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь, якая накладзена на выцягнуты па вертыкалі лаўровы вянок серабрыстага колеру. Лаўровы вянок абвіты чырвонай дэвізнай стужкай з надпісамі «РЦСіЭ» (злева) i «МНС» (справа) залацістага колеру. У ніжняй часцы вянка размешчаны стылізаваны картуш чырвонага колеру з залацістым надпісам «20 ГОД» у два радкі

Памер памятнага нагруднага знака 45х38 мм.

Заснаваны Прыказам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 26.04.2021 № 108.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 27.12.2021. Нумар рэгістрацыі В-1743.

В-1745

Рэспубліканскі цэнтр серыфікацыі і экспертызы ліцэнзаваных відаў дзейнасці МНС Рэспублікі Беларусь

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі. Чатырохвугольнікі ўтвараюць васьміканцовую зорку, прычым вepxні накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольнікаў ўяуляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоукай, верхні – з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры ружы вятроў размешчана стылізаваная выява трох языкоў полымя чырвонага колеру, над якімі размешчаны разгорнуты скрутак белага колеру са стылізаванай выявай адбітка пячаткі ў ніжняй часцы.

Зацверджана Загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 29.04.2021 № 109.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 18.01.2022.  Нумар рэгістрацыі В-1745.

В-1779

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рэспублікі Беларусь

Эмблема: уяўляе сабой стылізаваную выяву ружы вятроў, выкананую ў форме двух чатырохвугольнікаў, якія накладзены адзін на другі. Чатырохвугольнікі ўтвараюць васьміканцовую зорку, прычым вepxні накладваецца вуглом уверх. Бакі чатырохвугольнікаў ўяуляюць сабой увагнутыя дугі. Чатырохвугольнікі аранжавага колеру, ніжні – з чырвонай аблямоукай, верхні – з сіняй. Абодва чатырохвугольнікі абрамлены залатым кантам.

У цэнтры ружы вятроў у крузе белага колеру, які абрамлены стужкай колераў Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, размешчана стылізаваная выява атама літыю сіняга колеру.

Зацверджана загадам Міністэства па надзвычайных сітуацыях ад 30.12.2021 № 344. Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.03.2022. Нумар рэгістрацыі В-1779.

В-1780
В-1781

Дзяржаўная авіяцыйная аварыйна-выратавальная ўстанова «Авіяцыя»

Нагрудныя знакі прыналежнасці да лётнага і інжынерна-тэхнічнага складу: ўяўляюць сабой выяву разгорнутых крылаў залацістага колеру (для лётнага складу) і серабрыстага колеру (для інжынерна-тэхнічнага складу), пасярэдзіне якіх размешчана абрамленая лістамі лаўровага вянка эмблема ўстановы. Эмблема выканана з металу залацістага колеру з наступным пакрыццём сінімі, чырвонымі і аранжавымі эмалямі.

Памер нагруднага знака 22х80 мм.

Зацверджаны загадам Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 25.02.2016 № 47.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 25.03.2022. Нумары рэгістрацыі В-1780, В-1781.

А-280 МЧС_Знамя
А-281 МЧС_Знамя Минского областного упр.
А-282 МЧС_Знамя Минского город.упр.
А-283 МЧС_Знаямя Брестского обл.упр.
А-284 МЧС_Знамя Витебского обл.упр.
А-285 МЧС_Знамя Гомельского обл.упр.
А-286 МЧС_Знамя Гродненского обл.упр.
А-287 МЧС Знамя Могилевского обл.упр.
А-288 МЧС_Знамя ГУО_Специализированный лицей при Ун-те МЧС

Сцяг вучэбнай установы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь: складаецца з падвойнага палотнішча, дрэўка, падтока, наверша і шнура з кутасамі. Палотнішча ўяўляе сабой квадрат памерам 150х150 см, вырабляецца з чырвонага шоўку. Па краях кожнага з бакоў маецца аблямоўка шырынёй 20 см. З трох бакоў Сцяг абшываецца залацістымі махрамі, аблямоўка гэтых бакоў сіняга колеру. Аблямоўка дрэўкавага боку – белага колеру з вышытым нацыянальным арнаментам чырвонага колеру.

У цэнтры парэдняга боку палотнішча размешчаны геральдычны знак – эмблема Міністэрства па надзвычайных сітуацыях дыяметрам 60 см. Па аблямоўцы верхняга і ніжняга краёў размяшчаеца найменне ўпраўлення ці вучэбнай установы.

У цэнтры адваротнага боку палотнішча размешчаны геральдычны знак – эмблема абласнога, Мінскага гарадскога ўпраўленняў ці вучэбнай установы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па аблямоўцы верхняга краю размяшчаецца надпіс «ПРАФЕСІЯНАЛІ3М», па аблямоўцы ніжняга краю – «АДВАГА», «ГОНАР». Усе надпісы выконваюцца залацістым метанітам на беларускай мове. Вышыня літар – 10 см.

Дрэўка драўлянае, круглага перасеку, дыяметрам 4 см і даўжынёй 3 м. Дрэўка лакіраванае, афарбавана ў цёмна-карычневы колер, в темно-коричневый цвет, на ніжнім канцэ мае падток, на верхнім – залацістае наверша ў выглядзе виде плоскага праразнога кап’я, унутры якога размешчана пяціканцовая зорка.

Шнур – кручаны, трохпрадны, вырабляецца з аранжавага і сіняга шоўку і залацістага метаніту. Даўжыня шнура – 200 см. Канцы шнура завяршаюцца сцягавымі кутасамі залацістага колеру. Шнур з кутасамі мацуецца да ніжняй часткі наверша.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22.12.1999 № 755.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 17.06. 2021. Нумары рэгістрацыі А-280, А-281, А-282, А-283, А-284, А-285, А-286, А-287, А-288.