Міністэрства працы і сацыяльнай абароны
Рэспублікі Беларусь

18truda_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг зялёнага колеру, які абрамлены лаўровым вянком залацістага колеру. У верхняй частцы круга размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь залацістага колеру. У цэнтры круга – барочны шчыт зялёнага колеру з аблямоўкай серабрыстага колеру і размешчаным вертыкальна беларускім арнаментам залацістага колеру. На шчыце – выява шасцярні серабрыстага колеру, якая абрамляе  круг залацістага колеру. У крузе знаходзіцца выява парастка зялёнага колеру, які стылізаваны пад постаць чалавека, пад шчытом – кісці рук далонямі ўверх залацістага колеру. У ніжняй частцы круга размешчана дэвізная стужка чырвонага і зялёнага колераў з надпісам «МІНІСТЭРСТВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ» залацістага колеру. Дапускаецца ўзнаўленне выявы эмблемы ў каляровым, чорна-белым, а таксама ў аб’ёмным варыянтах.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2018.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.09.2018. Нумар рэгістрацыі А-235.

18truda_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча белага колеру з суадносінамі бакоў 1:2. У цэнтры правага і адваротнага бакоў палотнішча размяшчаецца эмблема Міністэрства працы і сацыяльнай абароны дыяметрам 3/4 шырыні палотнішча. Уздоўж верхняга і ніжняга краёў флага размешчаны палосы зялёнага колеру памерам 1/20 шырыні палотнішча кожная. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.05.2018.  

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.09.2018. Нумар рэгістрацыі А-236.