Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту
і камунікацый Рэспублікі Беларусь

1299 Департамент по авиации_Э

Эмблема: У круглым картушы залацістага колеру на блакітным фоне размешчаны контур Рэспублікі Беларусь і самалёт, які ўзлятае. Направа і налева ад яго разыходзяцца залатыя крылы. 

Зацверджана Загадам Міністэрства транспарту і камунікацый ад 13.04.2017 № 121ц.

Зарэгістравана ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1299.

1300 Департамент по авиации_

Флаг: Блакітнае прамавугольнае палотнішча. На чырвоным трохвугольніку, які звернуты асновай да дрэўкавай часткі, размешчана эмблема Дэпартамента.

Зацверджаны Загадам Міністэрства транспарту і камунікацый ад 13.04.2017 № 121ц.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 24.05.2017. Нумар рэгістрацыі В-1300.