Міністэрства транспарту і камунікацый
Рэспублікі Беларусь

16transkomunik_emb

Геральдычны знак-эмблема: Уяўляе сабой круг з аблямоўкай залацістага колеру, на якой зверху размешчаны надпіс «РЭСПУБЛIКА БЕЛАРУСЬ», знізу – «МIНIСТЭРСТВА ТРАНСПАРТУ I КАМУНIКАЦЫЙ». У цэнтры круга – стылізаваная выява зямнога шара з паралелямі і мерыдыянамі залацістага колеру на блакітным фоне. У ніжняй частцы зямнога шара – выява марскога судна на хвалях залацістага колеру. Паверх выявы зямнога шара ў цэнтры эмблемы – контурная выява Рэспублікі Беларусь: зверху – чырвонага, знізу – зялёнага колеру з размешчанымі на ёй стылізаванымі крыламі, якія прымыкаюць да рулявога кола залацістага колеру. Унутры рулявога кола зверху размешчаны самалёт залацістага колеру, у ніжняй частцы рулявога кола злева – чыгунка з лакаматывам залацістага колеру, справа – шаша з аўтамабілем залацістага колеру.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2010 № 688.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.12.2010.  Нумар рэгістрацыі А-139.

16transkomunik_flag

Флаг: Прамавугольнае палотнішча шырынёй 75 см, даўжынёй 150 см, якое складаецца з двух гарызантальных роўнавялікіх палос: верхняй – белага, ніжняй – блакітнага колеру, злева ад цэнтра правага боку палотнішча на белай паласе размешчана выява геральдычнага знака-эмблемы Міністэрства транспарту і камунікацый дыяметрам 30 см. Дапускаецца выраб флага большага ці меншага памеру з захаваннем суадносін яго шырыні да даўжыні 1:2 і адпаведных прапорцый.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2010 № 688.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 31.12.2010.  Нумар рэгістрацыі А-140.

А-150

Нагрудны знак «Ганаровы транспартнік»: Залацісты рабрысты пяцівугольнік, у цэнтры якога размешчаны геральдычны знак-эмблема Міністэрства транспарту і камунікацый, калодка – бела-блакітная, прамавугольная, з залацістай галінкай лаўра.

Зарэгістраваны ў Дзяржаўным геральдычным рэгістры 15.12.2011.

Зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2010 № 688. Нумар рэгістрацыі А-150.